На Копыльщине начался месячник по наведению порядка на земле, благоустройству и озеленению территорий

Актуально Добраўпарадкаванне

На Капыльшчыне пачаўся месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый.  Ён пройдзе з 15 сакавіка па  30 красавіка.

8-09-14-1-2

Адпаведнае распараджэнне № 71р падпісаў старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч 14 сакавіка 2019 года. Зацверджаны раённы план мерапрыемстваў па правядзенні месячніка, запланавана правядзенне суботнікаў 23 і 30 сакавіка, 6, 13, 20 і 26 красавіка з максімальна эфектыўным удзелам усіх устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый і насельніцтва. Будуць вызначаны пэўныя аб’ёмы выканання работ, працоўныя і матэрыяльныя рэсурсы, прызначаны асобы, адказныя за арганізацыю гэтых работ.

Асаблівая ўвага будзе нададзена ліквідацыі несанкцыянаваных сметнікаў на землях ляснога фонду і ў кантралюемых зонах дарог. Ход работ па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні населеных пунктаў будзе адлюстроўвацца ў СМІ.

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *