Председатель Миноблисполкома Анатолий Исаченко вручил паспорта юным жителям области. Среди них и ребята из Копыльского района

Актуально Галоўныя падзеі

У Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж» першыя пашпарты атрымалі больш за 40 юных жыхароў Міншчыны.

DL4A0171-копия
■ Председатель Минского областного исполнительного комитета Анатолий Исаченко вручил паспорта юным жителям Минщины

Сярод тых, каму пашчасціла атрымаць галоўны дакумент грамадзяніна ва ўрачыстай абстаноўцы з рук старшыні Мінаблвыканкама Анатоля Ісачанкі, лаўрэаты творчых, інтэлектуальных конкурсаў, пераможцы прадметных алімпіяд, выдатнікі вучобы, удзельнікі навукова-практычных канферэнцый, прызёры рэспубліканскіх спаборніцтваў.

У іх ліку і васьмікласнікі з СШ № 2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага. Паліна Танко — выдатніца вучобы, актыўны ўдзельнік алімпіяд па матэматыцы і інфарматыцы. У студзені гэтага года атрымала Дыплом ІІІ ступені на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы. Акрамя таго займаецца шахматамі, выдатнік вучобы ДУА «Капыльская дзіцячая школа мастацтваў» па класах флейты і выяўленчага мастацтва.

Аляксей Карлюк — у лістападзе мінулага года стаў пераможцам другога этапа рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы (Дыплом III ступені) і  па інфарматыцы (Дыплом II ступені). У студзені гэтага года прымаў удзел у трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *