Председатель Копыльского райисполкома Анатолий Линевич провел очередной прием граждан

Новости У райвыканкаме

Падчас чарговага прыёму грамадзян, які праходзіць кожную другую і чацвёртую сераду месяца, да старшыні райвыканкама Анатоля Ліневіча паступілі два звароты грамадзян.

99_big

Жыхарка аграгарадка Старыца прасіла дапамагчы разабрацца з прыватызацыяй дома, які належыць ААТ «Старыца-Агра». Кіраўнік раёна даручыў упраўленню па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, сельгаспрадпрыемству дэталёва вывучыць праблему і праз пэўны час даць адказ заяўніцы.

Жыхар Салігорскага раёна мае намер набыць разбураныя жывёлагадоўчыя збудаванні ў в. Старына для іх аднаўлення і затым вядзення фермерскай гаспадаркі. Пытанне таксама патрабуе глыбокага вывучэння, пасля чаго будзе дадзены пісьмовы адказ.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *