Состоялось итоговое заседание Совета Копыльского районного объединения профсоюзов

Грамадскія аб’яднанні Новости

Адбылося выніковае пасяджэнне Савета Капыльскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, удзельнікамі якога сталі больш за сто старшыняў пярвічных прафсаюзных арганізацый і райкамаў прафсаюзаў.

000565_849512_retgffg423423tdg На пасяджэнні былі падведзены вынікі работы раённага аб’яднання прафсаюзаў у 2018 годзе, вызначаны задачы на год цяперашні, зацверджаны план далейшых мерапрыемстваў.

З дакладам аб выніках работы раённага аб’яднання прафсаюзаў і асноўных задачах на 2019 г. выступіла яго старшыня Валянціна Козіч. Яна адзначыла, што пазіцыя прафсаюзаў была і застаецца нязменнай: гэта — стварэнне сістэмы эфектыўнай прававой і эканамічнай абароны правоў і прафесійных інтарэсаў членаў прафсаюзаў, павышэнне сацыяльнага статусу чалавека працы, далейшае развіццё сацыяльнага партнёрства.

Сёння прафсаюзы Капыльшчыны аб’ядноўваюць 10 730 чалавек, функцыянуюць 103 пярвічныя арганізацыі, чатыры райкамы прафсаюзаў, якія прадстаўляюць 12 галіновых прафсаюзаў. Аб’яднаннем прафсаюзаў і прафсаюзнымі структурамі рэгіёну праводзіцца пастаянная работа па ўключэнні ў іх палажэнняў, якія прадугледжваюць павелічэнне колькасці працоўных месц, прафесійнае навучанне і павышэнне кваліфікацыі работнікаў, прадастаўленне ім ільгот і кампенсацый звыш устаноўленых заканадаўствам. Пастаянна знаходзяцца пад кантролем прафсаюзаў пытанні аховы працы і здароўе работнікаў.

На пасяджэнні абмеркавалі справаздачна-выбарчую кампанію ў прафсаюзных арганізацыях раёна, якая ўжо праходзіць у раёне. Плануецца, што справаздачна-выбарная канферэнцыя раённага аб’яднання прафсаюзаў адбудзецца ў лістападзе 2019 года.

Адзначана, што сёлета надаецца вялікая ўвага правядзенню мерапрымстваў, якія будуць прысвечаны 75-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 115-годдзю прафсаюзнага руху на Беларусі.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *