В Копыльском РОВД несут службу 13 участковых инспекторов милиции

Актуально Міліцэйскі веснік Новости

У Капыльскім раённым аддзеле ўнутраных спраў нясуць службу трынаццаць участковых інспектараў міліцыі. Тры з іх працуюць у горадзе, астатнія дзесяць — на тэрыторыі сельсаветаў раёна.

Участковыя інспектары міліцыі Капыльскага РАУС Вячаслаў Давідоўскі, Андрэй Трублоўскі, Мікалай Паніч, Вячаслаў Паўловіч, Сяргей  Лазоўскі, Дзмітрый Кукушкін і Эдуард Шашкін
Участковыя інспектары міліцыі Капыльскага РАУС Вячаслаў Давідоўскі, Андрэй Трублоўскі, Мікалай Паніч, Вячаслаў Паўловіч, Сяргей Лазоўскі, Дзмітрый Кукушкін і Эдуард Шашкін

— У абавязкі ўчастковых уваходзяць штодзённая работа з грамадзянамі, ахова грамадскага парадку, раскрыццё злачынстваў, супрацьстаянне алкагалізацыі насельніцтва, разгляд заяў і іншае, — адзначае начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Капыльскага РАУС Анатоль Траян. — Гэта дазваляе своечасова рэагаваць на ўсе заявы і паведамленні грамадзян, прадухіляць злачынствы і адміністрацыйныя правапарушэнні. Па напрамках службовай дзейнасці наш аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі знаходзіцца на 12-й пазіцыі ў вобласці сярод райаддзелаў розных катэгорый.

Калі гаварыць менавіта пра работу ўчастковых, то імі за мінулы год раскрыта 21 злачынства па лініі крымінальнага вышуку, выяўлены 94 адмі-ністрацыйныя правапарушэнні. З незаконнага абароту знята 1089 л самагоннай брагі, 82 л самагону, 339 л нехарчовага этылавага спірту і 37 самагонных апаратаў.

Самым вопытным і аўтарытэтным з’яўляецца старшы ўчастковы інспектар міліцыі Андрэй Трублоўскі, які абслугоўвае зону Блеўчыцкага сельсавета. Андрэй Паўлавіч паказвае выдатныя вынікі не толькі ў службовай дзейнасці, але і ў фізічнай падрыхтоўцы. У 2005 годзе ён быў прызнаны лепшым участковым інспектарам міліцыі Рэспублікі Беларусь. Дзевяць разоў маёр Трублоўскі займаў прызавыя месцы ў спаборніцтве ўчастковых Мінскай вобласці.

Звыш 15 гадоў на пасадзе ўчастковых таксама служаць старшыя інспектары Дзмітрый Кукушкін (Капыльскі сельсавет) і Дзмітрый Карнейчык (Бабаўнянскі сельсавет). Яны ўжо ведаюць усіх жыхароў не толькі па характары, ладзе жыцця, але і па лёсе.

Радуе, што ў аддзел прыходзіць перспектыўнае маладое папаўненне. У іх ліку Мікалай Паніч, у зоне абслугоўвання якога знаходзіцца цэнтральны рэгіён г. Капыля, і Міхаіл Млынарчык (Грозаўскі сельсавет).

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *