В Копыльской районной центральной библиотеке подвели итоги конкурса буктрейлеров «Читай свое!»

Актуально Время молодых

У Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэцы падвялі вынікі конкурсу буктрэйлераў «Чытай сваё!», які праводзіўся з 4 по 19 лютага. Арганізавана мерапрыемства райкамам ГА «БРСМ», і прайшло яно ў Дзень роднай мовы, 21 лютага.

■ Ідзе дыктант па беларускай мове
■ Ідзе дыктант па беларускай мове

У чытальнай зале сабраліся навучэнцы гарадскіх і сельскіх школ — усе разам яны прынялі ўдзел ва ўсеагульным дыктанце. Далей былі прадэманстраваны відэасюжэты пра прачытаныя мастацкія кнігі, у прыватнасці твораў аўтараў Капыльшчыны. Многія запомніліся сваім крэатыўным падыходам і асаблівасцю сюжэта.

■ Настасся Козел і Маргарыта Стрыевіч
■ Настасся Козел і Маргарыта Стрыевіч

У выніку Дыплом I ступені атрымала навучэнка 10 класа Цімкавіцкай сярэдняй школы Маргарыта Стрыевіч, Дыплом II ступені — у Уладзіслава Неранені з 9 класа Грозаўскага ВПК д/с СШ, Дыпломам ІІІ ступені быў узнагароджаны васьмікласнік Сяргей Чыгір з Доктаравіцкай сярэдняй школы. Таксама быў уручаны Дыплом у намінацыі «Прыз глядацкіх сімпатый» Анастасіі Янушцы з 10 класа Лясноўскай сярэдняй школы. Іх уручыла першы сакратар РК ГА «БРСМ» Настасся Козел. Акрамя гэтага, усе прызёры атрымалі каштоўныя падарункі.

Павел ШЭІН



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *