4 марта — День белорусской милиции

Актуально Праздник

МУС

Паважаныя  супрацоўнікі  і  ветэраны  раённага  аддзела  ўнутраных  спраў!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам.

У самых складаных сітуацыях вы знаходзіцеся на варце законных правоў і інтарэсаў грамадзян, захавання правапарадку на тэрыторыі раёна. Сваёй выхаваўчай і прафілактычнай работай прадухіляеце трагедыі асобнага чалавека, мацуеце грамадства ў цэлым.

Словы асаблівай удзячнасці выказваем ветэранам міліцыі — людзям высокай маральнай загартоўкі, патрыятызм і подзвіг якіх з’яўляюцца годным прыкладам для выхавання моладзі.

Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця, святочнага настрою, цеплыні і ўтульнасці ў дамах, новых поспехаў у выкананні службовых задач.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *