Председатель Копыльского райисполкома Анатолий Линевич провел приемов граждан в Блевчицком сельисполкоме

Новости

Старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч практыкуе правядзенне прыёмаў грамадзян не толькі ў Капылі, але і ў сельскіх населеных пунктах. Так адбылося і на гэтым тыдні.

18750_1

На прыём у Блеўчыцкім сельвыканкаме паступілі два звароты.

— Вельмі радуе, што людзей цікавіць развіццё тых мясцін, дзе яны жывуць, — пракаменціраваў Анатоль Ліневіч. — Вось і на гэты раз звярнуўся неабыякавы жыхар в. Блеўчыцы, якога хвалюе стан дарог на тэрыторыі сельсавета, навядзенне парадку на сельгасугоддзях (у прыватнасці, па меліярацыі зямель). Пытанне будзе вывучана, па меры магчымасці пастараемся зрабіць хаця б бягучы рамонт. А вось наконт паляпшэння жыллёвых умоў мнагадзетнай сям’і прыкладзём усе намаганні, каб вырашыць праблему. Тым больш што іх задавальняе прадастаўленне арэнднага жылля, уладальнікам якога з’яўляецца мясцовае сельгаспрадпрыемства.

У Капылі да кіраўніка раёна таксама звярнуліся два чалавекі. Пытанне наконт дадатковага выдзялення зямлі фермерскай гаспадарцы будзе вырашана пасля заключэння адпаведнай камісіі. Больш дэталёвага вывучэння патрабуе і зварот наконт зносу гаражоў у сувязі з будаўніцтвам дамоў па вул. 50 гадоў БССР. Заяўнікам будуць дадзены пісьмовыя адказы.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *