Учащийся средней школы № 3 г. Копыля Матвей Малиновский в составе команды Минской области участвует в республиканском Кубке федерации биатлона

Актуально Акция "Минщина спортивная" Сцежкай здароўя

Навучэнец сярэдняй школы № 3 г. Капыля Мацвей Маліноўскі ў складзе каманды Мінскай вобласці прымае ўдзел у рэспубліканскім Кубку федэрацыі біятлону.

IMG_2721

На яго рахунку пераважна прызавыя месцы не толькі ў індывідуальнай гонцы, але і эстафеце. Напрыклад, на ІV этапе ён заняў другое месца ў спрынце і другое ў змешанай эстафеце (разам з яшчэ адной прадстаўніцай Міншчыны Валерыяй Курылёнак). Наперадзе — удзел у фінальным этапе Кубка Беларускай федэрацыі біятлону, які з 1 па 3 сакавіка пройдзе ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы».

Сур’ёзна займацца спортам Мацвей пачаў яшчэ ў пачатковых класах. Зараз ён з’яўляецца выхаванцам Капыльскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву (трэнер Тамара Квач-Сыс). Кумір хлопчыка ў біятлоне — Дар’я Домрачава.

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Аксаны МІХАЙЛОЎСКАЙ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *