В районном Центре культуры состоялся слет передовиков народного хозяйства Копыльщины

2018-2020 - год малой Родины Актуально

«Чалавек працай славіцца»

Менавіта гэтыя словы сталі лейтматывам свята, на якім ушаноўвалі лепшых з лепшых прадстаўнікоў народнай гаспадаркі Капыльшчыны.

■ Старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч і старшыня райсавета  дэпутатаў Ірына Кісляк (у цэнтры) з працаўнікамі, прызнанымі лепшымі па прафесіі
■ Старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч і старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Кісляк (у цэнтры) з працаўнікамі, прызнанымі лепшымі па прафесіі

Віншуем! Вельмі рады вашым поспехам!»  — «Дзякуй! Узаемна!» — раз-пораз чулася ў раённым цэнтры культуры перад пачаткам свята. Так віталі адзін аднаго госці і ўдзельнікі мерапрыемства. Да таго ж усе прысутныя з цікавасцю разглядалі выставы, разгорнутыя ў фае. Салодкія пачастункі ад ПВУП «Саліта-Біс», новыя віды сыроў ад Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» і разнастайная смачная прадукцыя ад райспажыўтаварыства. Цікавыя і прывабныя вырабы, выкананыя ў беларускім нацыянальным стылі, дэманстравалі супрацоўнікі Капыльскага ТЦСАН. Адметнасцю выставы з’явіліся экспанаты, якія праслаўляюць наш родны край: брэнды Капыльшчыны, у тым ліку і публікацыі сумеснага праекта раённага краязнаўчага музея і газеты «Слава працы» «Капыльшчына турыстычная». Першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, дырэктар ААТ «Слуцкі воцатны завод» Аляксандр Рыбак і старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч таксама зацікавіліся выставай. Госці мерапрыемства з захапленнем разглядалі святочны нумар газеты «Слава працы», на старонках якой было расказана аб кожным, хто стаў лідарам. Вось дзеляцца ўражаннямі муж і жонка Сапешкі: Юрый Анатольевіч і Святлана Леанідаўна, прызнаныя лепшымі па прафесіі кожны ў сваёй галіне. Абмяркоўвалі падзею і ветэраны працы Анатоль Жылко са Старыцы і Анатоль Буцько са Скабіна.    

■ Першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар уручае ўзнагароду навуковаму супрацоўніку раённага краязнаўчага музея Андрэю Лятчэню
■ Першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар уручае ўзнагароду навуковаму супрацоўніку раённага краязнаўчага музея Андрэю Лятчэню

Адкрылася свята ўрачыстым маршам, які выканалі прыгажуні з узорнага ансамбля мажарэтак «Феерыя», г. Стоўбцы. Караваі ад працаўнікоў Капыльшчыны прынялі першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар і старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч. Яны павіншавалі ўсіх прысутных са святам. Прыемным момантам стала ўручэнне Ганаровых грамат Мінаблвыканкама, якімі Ігар Макар адзначыў настаўніцу геаграфіі гімназіі № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі Алену Роўбуць і мыйшчыцу сыру Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» Валянціну Зенчык. Падзякі ад імя старшыні Мінаблвыканкама атрымалі медыцынская сястра-анестэзіст (старшая) аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі ЦРБ Тамара Кульбіцкая і вядучы эканаміст кааппрама Людміла Бурак. Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама за добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё сістэмы культуры атрымалі: намеснік дырэктара Капыльскай ДШМ Аксана Мельнічэнка, метадыст па рабоце з дзецьмі РЦК Людміла Давідоўская, навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Андрэй Лятчэня, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі Таццяна Гняцько.

■ Святочны каравай гасцям і ўдзельнікам мерапрыемства — ад працаўнікоў Капыльшчыны
■ Святочны каравай гасцям і ўдзельнікам мерапрыемства — ад працаўнікоў Капыльшчыны

Таксама на свяце граматы і каштоўныя падарункі былі ўручаны пераможцам спаборніцтва за павелічэнне вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі за 2018 год, пераможцам у галіне прамысловасці, будаўніцтва і сферы абслугоўвання, пераможцам сярод устаноў сацыяльнай сферы і саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку пры сельвыканкамах.

Сярод сельскіх выканаўчых камітэтаў і пераможцаў конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне і азеляненне будынкаў і прылеглай тэрыторыі былі адзначаны Цімкавіцкі сельвыканкам (старшыня Алена Острыкава), старшыня Доктаравіцкага сельвыканкама Міхаіл Валуевіч, дырэктар філіяла «Аўтамабільны парк № 21» ААТ «Мінаблаўтатранс» Уладзімір Сахар, старшыня Капыльскага сельвыканкама Вольга Купрыенка, брыгадзір паляводчай брыгады ААТ «Скабін» Святлана Аніхоўская і майстар-будаўнік КСУП «Доктаравічы» Максім Сіцкі. Прагучалі на свяце таксама імёны пераможцаў раённага агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне будынкаў і прылеглых да іх тэрыторый сярод устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў горада і раёна.  

■ Уражаннямі дзеляцца ветэраны працы Анатоль Жылко і Анатоль Буцько
■ Уражаннямі дзеляцца ветэраны працы Анатоль Жылко і Анатоль Буцько

Пад гукі ўрачыстага марша на сцэну падымаюцца працаўнікі Капыльшчыны, прызнаныя лепшымі па прафесіі. Старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч і старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Кісляк шчыра віншуюць пераможцаў і ўручаюць ім Ганаровыя граматы райвыканкама. Імёны славутых працаўнікоў будуць занесены на раённую Дошку гонару.

Прафсаюз Беларусі працаўнікоў розных сфер прафесійнай дзейнасці падрыхтаваў шмат узнагарод, якія ўручылі старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Сяргей Крысенка і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Валянціна Козіч.

■ Абмяркоўваюць падзею старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава і галоўны аграном СГФ «Руднае» ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс» Віталь Купрыянчык
■ Абмяркоўваюць падзею старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава і галоўны аграном СГФ «Руднае» ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс» Віталь Купрыянчык

Кожны з нас сваёй шчырай працай імкнецца праславіць родную Капыльшчыну, таму на свяце былі адзначаны менавіта тыя, хто служыць годным прыкладам добрасумленнага стаўлення да працы і найвышэйшага прафесіяналізму за межамі раёна. Гэта Капыльскі філіял ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» (в.а. дырэктара А.П. Крамянчук), які неаднаразова станавіўся пераможцам міжнародных і рэспубліканскіх выстаў-конкурсаў прадукцыі; Капыльскі кааппрам (дырэктар Т.М. Абрамовіч) — пераможцам  рэспубліканскіх аглядаў якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў; раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, які заняў І месца ў аглядзе спартыўна-масавай работы сярод аддзелаў ІІ разраду ў Рэспубліцы Беларусь (начальнік В.В. Ільючык); Капыльскі вопытны лясгас (дырэктар С.С. Ульдзіновіч), які заняў І месца па выніках абласных спаборніцтваў па выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця лясной гаспадаркі за 2018 год; калектыў цэха дрэваапрацоўкі, які заняў І месца ў абласных спаборніцтвах за 2018 год (начальнік цэха А.М. Козіч); Капыльскі дзяржаўны каледж (нам. дырэктара Т.А. Астрэйка) — шматразовы пераможца розных міжнародных алімпіяд, конкурсаў, спаборніцтваў, абласных злётаў і аглядаў; рэдакцыя газеты «Слава працы» і праграмы радыёвяшчання «Раніца Капыльшчыны» (галоўны рэдактар М.У. Шэіна), якая атрымала Дыплом ІІ ступені па выніках абласнога спаборніцтва сярод СМІ; дырэктар ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Рудакоўскі і настаўнік Капыльскай ДШМ, кіраўнік узорнага эстраднага аркестра Леў Канаплянік, уладальнікі пачэснага звання «Чалавек года Міншчыны»; трактарыст-машыніст ААТ «Старыца-Агра» Віктар Дарашэвіч — у 2018 годзе ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»; дырэктар Капыльскага філіяла РУСП «Мінскае племпрадпрыемства» Валянціна Александровіч і ветэрынарны ўрач-гінеколаг Капыльскай райветстанцыі Аляксандр Смоліч — пераможцы рэспубліканскага конкурсу на лепшую групу па ўзнаўленні статка;  дырэктар раённага цэнтра ткацтва Таццяна Волкава, якая атрымала ў 2018 го-дзе званне «Народны майстар Беларусі»;  педагог Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна, кіраўнік узорнай студыі эстраднага вакалу «Кліа» Таццяна Ермаловіч, чый калектыў за 2018 год заняў больш за 70 прызавых месц на розных творчых конкурсах;  санітарка (палатная) аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Капыльскай ЦРБ Юлія Пташук, якая заняла ІІ месца ў рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод медыцынскіх работнікаў па шахматах; навучэнка гімназіі № 1 г. Капыля імя. М.В. Рамашкі Даніэла Траяновіч — прызёр рэспубліканскага этапа конкурсу работ даследчага характару сярод навучэнцаў устаноў адукацыі;  навучэнец гэтай жа ўстановы адукацыі Ягор Александровіч — пераможца заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Геаграфія»;  навучэнец Слабадакучынскай СШ Кірыл Кандыбовіч — прызёр рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне сярод дзяцей і падлеткаў «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ў гонцы сярод юнакоў старэйшай узроставай групы.

■ З цікавасцю ўдзельнікі мерапрыемства разглядвалі святочны нумар газеты «Слава працы»
■ З цікавасцю ўдзельнікі мерапрыемства разглядвалі святочны нумар газеты «Слава працы»

Нізкі паклон, словы ўдзячнасці і кветкі атрымалі ветэраны працы, якія прысутнічалі на свяце. Асобна трэба адзначыць працоўныя дынастыі, дзе павага да работы перадаецца з пакалення ў пакаленне. Словы віншавання прымалі працоўныя дынастыі: Коўчураў — Віктар Аляксандравіч, Сяргей Аляксандравіч і Сяргей Сяргеевіч, чый агульны стаж складае 87 гадоў, аддадзеных роднаму РБУ; прадстаўнікі сям’і Ніны Мікалаеўны Шатэрнік, якая аддала ААТ «Старыца-Агра» 47 гадоў і ўзнагароджана медалём  «За працоўныя заслугі». Шчыра працуюць у названай гаспадарцы: сын Уладзімір — трактарыстам-машыністам, дзве дачкі —  намеснікам брыгадзіра вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі Таццяна і заатэхнікам Вольга. На працягу многіх гадоў у Капыльскай ЦРБ добрасумленна выконваюць свае абавязкі тры пакаленні Міхайлоўскіх: медсёстры Кацярына Пятроўна і яе дачка Ганна Казіміраўна, а таксама ўнучка Наталля — фельчар выязной брыгады хуткай дапамогі.

■ Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Валянціна Козіч уручае ўзнагароду старшыні прафкама Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» Уладзіміру Дамашэвічу
■ Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Валянціна Козіч уручае ўзнагароду старшыні прафкама Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» Уладзіміру Дамашэвічу
■ Кветкі - ветэранам працы
■ Кветкі — ветэранам працы

Падарункі і прывітанні перадалі дэлегацыі суседніх раёнаў — Нясвіжскага і Клецкага, а таксама прадстаўнікі ААТ «Слуцкі цукрарафінадны камбінат» і «Гарадзейскі цукровы камбінат». Павіншавалі са святам  благачынны цэркваў Капыльскай акругі протаіерэй Сергій Чарны і настаяцель Рымска-каталіцкай парафіі святых Пятра і Паўла ў г. Капылі ксёндз Андрэй Калядка.

■ Выступае народны аркестр народных інструментаў «Капыльскія дудары»
■ Выступае народны аркестр народных інструментаў «Капыльскія дудары»

Цудоўным падарункам сталі вакальныя і танцавальныя кампазіцыі, якія выканалі самадзейныя артысты Капыльшчыны.

Дзіяна ТКАЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *