Машинист автокрана КУП «Копыльское ЖКХ» Валерий Сакович: «Ошибаться не позволено»

2018-2020 - год малой Родины Чалавек і яго справа

Капылянін машыніст аўтакрана раённага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Капыльская ЖКГ» Валерый Саковіч нарадзіўся ў Камсамольску-на-Амуры, дзе яго бацькі па камсамольскай пуцёўцы будавалі горад.

3703

Гэты працоўны запал перадаўся і сыну. Валерый Антонавіч і зараз паўтарае бацькавы словы: «Да працы стаўся добрасумленна. Зрабі адзін раз, але назаўсёды». Не аднойчы гэты татаў запавет дапамагаў заставацца сапраўдным прафесіяналам. На кранах Валерый Антонавіч працуе ўсё жыццё. А яго асабістая геаграфія таксама вартая ўвагі: Германія, дзе прыйшлося служыць у радах Савецкай Арміі, Якуція, іншыя рэгіёны Расіі. І ўсюды Саковіч вытрымліваў своеасаблівы экзамен на годнасць.

Патрабавальнасць да сябе і сваіх абавязкаў — толькі так працуе Валерый Саковіч. Ён строга выконвае патрабаванні аховы працы і тэхнікі бяспекі. Рэгулярна праводзіць праверку тэхнічнага стану аўтамабіля перад выездам на лінію.  Як сапраўдны прафесіянал карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у калектыве.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *