Скабинской фельдшерско-акушерский пункт успешно справляется со всеми задачами

2018-2020 - год малой Родины Актуально

У штаце супрацоўнікаў Скабінскога фельчарска-акушэрскага пункта — толькі загадчык Жанна Раеўская ды санітарка Марына Коршунава. Нягледзячы на гэта, нараканняў на работу ўстановы ні з боку кіраўніцтва, ні ад пацыентаў не бывае — са шматлікімі задачамі тут паспяхова спраўляюцца, таму і часта чуюць у свой адрас заслужаныя словы падзякі.

1497

За Жаннай Вячаславаўнай ужо даўно замацавалася рэпутацыя дасведчанага, уважлівага і спагадлівага медыка. Без малога 30 гадоў узначальвае яна ФАП (працуе тут з дня яго адкрыцця). Увесь гэты час у яе атрымліваецца і падыход знайсці да кожнага, хто знаходзіцца на абслугоўванні яе ўчастка (а гэта больш за 700 чалавек), і будынак з прылеглай тэрыторыяй ва ўзорным парадку захоўваць. Тут кіраўніцтва мясцовага сельгаспрадпрыемства заўсёды ідзе насустрач, аказваючы ўсебаковую дапамогу).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *