Копыльский кооппром постоянно работает над расширением ассортимента

2018-2020 - год малой Родины Актуально

Гэтым разам працаўнікі прадпрыемства прапануюць пакупнікам салату «Капуста марская марынаваная».

3852

На гэтым здымку дэгустацыйная камісія ў складзе тэхналагічнай службы Капыльскага кааппрама на чале з дырэктарам прадпрыемства Тамарай Абрамовіч праводзіць першую дэгустацыю вопытнай партыі. Дарэчы, калектыў кааппрама сярод прамысловых прадпрыемстваў Капыльшчыны прызнаны пераможцам за значныя вынікі. Кааппрам забяспечыў тэмп росту рознічнага тавараабароту 108,2%. Чыстага прыбытку атрымана 160 млн рублёў, узровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі склаў 6,8%. У параўнанні з мінулым годам па тэмпах росту вытворчасці працы і заработнай платы таксама забяспечаны рост паказчыкаў. Да таго ж прадукцыя прадпрыемства не аднойчы атрымлівала ўзнагароды па выніках розных аглядаў. У гэтым заслуга ўсяго калектыву. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *