Врач общей практики Копыльской ЦРБ Виталий Лукша: «Практика — общая, ответственность — личная»

2018-2020 - год малой Родины Чалавек і яго справа

Урач агульнай практыкі Капыльскай ЦРБ Віталь Лукша разумее, што ў сучасным свеце неабходна якасная адукацыя. Таму ўвесь час, які працуе на Капыльшчыне пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, ён вучыцца і вучыцца.

3420

Каб быць на прафесійнай вышыні, Віталь Лукша наведваў самыя сучасныя курсы, сярод якіх «Дэмаграфічныя і сацыяльна значныя захворванні органаў стрававання», «Хуткая медыцынская дапамога», «Ультрагукавая доплераўская дыягностыка захворванняў сасудаў галаўнога мозгу інтра- і экстракраніяльнага ўзроўню» і іншыя. Ён адным з першых прайшоў перападрыхтоўку як урач-эндаскапіст і  ўрач агульнай практыкі.

Настойлівы ў дасягненні пастаўленых мэт, дысцыплінаваны, ініцыятыўны, з калегамі па працы ветлівы і тактоўны — так характарызуюць Лукшу самі медработнікі.

За тыя вынікі, якіх дасягнуў, Віталь Станіслававіч удзячны перш за ўсё сваім настаўнікам: педагогу Лясноўскай СШ Н.К. Караленка, загадчыцы тэрапеўтычнага аддзялення Капыльскай ЦРБ А.П. Мінчэні і былому ўрачу-неўролагу Г.П. Раку.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *