Животновод по обслуживанию молодняка ОАО «Прогресс 2010» Наталья Носевич: «С телятами — как с детьми»

2018-2020 - год малой Родины Чалавек і яго справа

Менавіта такі падыход у жывёлавода па абслугоўванні маладняку ААТ «Прагрэс 2010» Наталлі Насевіч да яе «выхаванцаў».

3441 копия

У сельгаспрадпрыемстве жанчына працуе поруч з мужам Сяргеем. На ўвесь цялятнік, дзе ўтрымліваецца больш за сотню галоў, — усяго дзве пары руплівых рук.

Наталля Міхайлаўна прыйшла сюды два гады таму, да гэтага працавала раздатчыкам абедаў. Спачатку і плакала, і перажывала, і пакідаць думала новы занятак — такім цяжкім ён здаваўся. Пасадзейнічаў у адаптацыі муж. Ён прыходзіў на выручку пасля выканання сваіх прафесійных абавязкаў, а праз некаторы час па рашэнні дырэктара яго таксама перавялі працаваць у цялятнік. Зараз уся цяжкая работа, дзе патрабуецца мужчынская сіла, на ім. Наталля ж больш займаецца цяляткамі: гаворыць, яны, як бездапаможныя дзеці, — маюць патрэбу і ў доглядзе, і ў цеплыні, і ў ласцы.

— Каб вады не было ці ежы ў жывёлы — не здараецца ў нас такога. На сябе можам рукой махнуць, калі часу не хапае, але не на іх, — з пяшчотай у голасе гаворыць жанчына.

А адсюль — выдатныя паказчыкі, прывагі, добрае стаўленне ды давер з боку кіраўніцтва і нават прызнанне лепшай па прафесіі з занясеннем на раённую Дошку гонару.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *