Водитель автобуса филиала «Автомобильный парк № 21» ОАО «Миноблавтотранс» Иван Коледа: «Есть желание работать»

2018-2020 - год малой Родины Чалавек і яго справа

У філіяле «Аўтамабільны парк № 21» ААТ «Мінаблаўтатранс» вадзіцель аўтобуса Іван Каляда адзін са старэйшых супрацоўнікаў. Яго стаж адлічваецца з верасня 1975 г., калі ён вярнуўся са службы ў арміі.

IMG_9128

Аўтобус МАЗ-256100, на якім працуе вадзіцель-прафесіянал, пастаянна ва ўзорным парадку — Іван Васільевіч шануе машыну як сваю. Адзначае, што з забеспячэннем запчасткамі праблем няма і кіраўніцтва прадпрыемства заўсёды своечасова рэагуе на просьбы і ідзе насустрач. Немалаважнымі застаюцца і адносіны з кліентамі — пасажырамі розных маршрутаў (а гэта і прыгарадныя, і міжгароднія). Іван Васільевіч з імі заўсёды ветлівы і ўважлівы.

— У каго ёсць жаданне, той заўсёды будзе працаваць, — адкрывае простую формулу поспеху Іван Васільевіч. — Работу патрэбна любіць, адносіцца да яе з душой.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *