Директор Копыльского кооппрома Тамара Абрамович двигается вперед и никогда не останавливается

2018-2020 - год малой Родины Чалавек і яго справа

Дырэктар Капыльскага кааппрама Тамара Міхайлаўна Абрамовіч мае свае сакрэты паспяховай работы, сярод якіх галоўным з’яўляецца імкненне пастаянна рухацца наперад і ніколі не спыняцца.

IMG_6055

Вынікам паспяховай дзейнасці становіцца тая шматлікая смаката, якая з’яўляецца ў магазінах. То духмяныя булачкі з рознымі начынкамі, то казінакі, то арыгінальныя каўбасныя вырабы. І ўся прадукцыя кааппрама адрозніваецца натуральнасцю інгрэдыентаў і высокай якасцю. Таму яна запатрабавана не толькі ў гандлёвых кропках Капыльшчыны, але і за яе  межамі.

Пачынала Тамара Абрамовіч 19 гадоў таму простым кандытарам, потым працавала тэхнолагам. Як кажуць, прайшла ўсе прыступкі кар’ернай лесвіцы, таму работу на кожным этапе ведае дасканала. Гэта дазваляе кантраляваць увесь вытворчы працэс і, калі трэба, уносіць карэктывы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *