Бригадир МТФ № 1 филиала «Лакнея» УП «ПриортрансАгро» Надежда Вержиковская работает на успех

2018-2020 - год малой Родины Чалавек і яго справа

Малочнатаварная ферма № 1 філіяла «Лакнея» УП «ПрыортрансАгра», якую ўжо шосты год узначальвае Надзея Вержыкоўская, па выніках мінулага года займае першае месца ў раёне.

IMG_3354

Умовы ўтрымання жывёлы і працы лю-дзей тут знаходзяцца на высокім узроўні. Шмат увагі ўдзяляецца якасці малака. Кіраўніцтва і работнікі сельгас-прадпрыемства добра разумеюць:  чым вышэйшы гатунак, тым вышэйшая цана продажу. — Садзейнічаюць нашай паспяховай працы па нарошчванні вытворчасці малака, — адзначае брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі № 1 Надзея Вержыкоўская, — трывалая кармавая база, удасканаленне селекцыйнай работы, дакладнае выкананне тэхналогіі вытворчасці прадукцыі. Круглы год грамадскі статак забяспечаны якаснымі і збалансаванымі кармамі.

Сярод пералічаных аспектаў адным з важных з’яўляюцца кадры. Кожны на сваім рабочым месцы — ад спецыяліста да жывёлавода — з адказнасцю выконвае сваю задачу. Па словах Надзеі Уладзіміраўны, даручаная справа заўсёды будзе выканана, калі за яе возьмуцца Наталля Балакір, Святлана Юрчанка, Яўген Мяцельскі, Міхаіл Шыдлоўскі, Аляксей Юрчанка і іншыя.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *