Старицкая участковая больница на протяжении долгих лет славится безупречной репутацией

2018-2020 - год малой Родины

Там склаўся згуртаваны калектыў, і яна з’яўляецца своеасаблівай кузняй кадраў. Бальніца абслугоўвае два сельсаветы: Грозаўскі і Слабада-Кучынскі. У яе склад уваходзяць тры фельчарска-акушэрскія пункты: у вёсках Камсамольская, Слабада-Кучынка і аграгарадку Камень.

7117

У бальніцы, работу якой узначальвае ўрач-тэрапеўт Вераніка Тароцька, аказваюць тэрапеўтычную дапамогу. Размешчаны стацыянар на 21 ложак, з якіх 4 — медыка-сацыяльнага догляду, 6 — дзённага стацыянара і 11 — тэрапеўтычныя. Магутнасць бальніцы — 30 наведванняў у змену, але ў перыяды росту вострых рэспіраторных захворванняў узрастае да 50-60 чалавек. Не апошнюю ролю ў лячэнні хвароб іграе іх папярэджанне, таму ў бальніцы праводзяць вялікую прафілактычную работу: супрацоўнікі выязджаюць у арганізацыі, дзе чытаюць лекцыі, раздаюць інфармацыйныя буклеты. Гутараць з жыхарамі пра тое, як правільна прымаць лекавыя сродкі, калі наведваць дактароў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *