Оператор машинного доения МТФ «Андросовщина» ОАО «Старица-Агро» Оксана Червяковская — рекордсмен в районе

2018-2020 - год малой Родины Чалавек і яго справа

Аператарам машыннага даення – рэкардсменам па надоі малака ад адной каровы па выніках мінулага года з’яўляецца Аксана Чарвякоўская з МТФ «Андросаўшчына» ААТ «Старыца-Агра».

3323

Яна адзіная ў раёне пераадолела лічбу ў 10 000 кг і дабавіла да паказчыка папярэдняга года 589 кг.

— У чым жа сакрэт такога поспеху? — пытаемся ў жанчыны.

— Ды ніякага асаблівага сакрэту я не бачу, — чуем у адказ. — Проста трэба добрасумленна працаваць, адказна ставіцца да выканання сваіх абавязкаў. Вядома ж,  жывёла патрабуе належнага догляду і кармлення. Без гэтага таксама годных паказчыкаў не дасягнеш. І матэрыяльнае, і маральнае стымуляванне таксама неабходна. А наконт гэтага ў нас поўны парадак.

У калектыве фермы Аксана Фёдараўна працуе пяты год, да гэтага гадоў пятнаццаць аддала справе сацыяльнага работніка. Вельмі задаволена працай сваіх калег, яны мала ў чым адстаюць ад лідара, таму і ферма, якую ўзначальвае яе муж Сяргей Чарвякоўскі, з’яўляецца адной з лепшых у раёне па вытворчасці малака.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *