Главный лесничий Копыльского опытного лесхоза Владимир Василько относится с уважением к лесу

2018-2020 - год малой Родины Чалавек і яго справа

Стварае ў калектыве атмасферу патрабавальнасці і добразычлівасці — гэта ўсё пра яго, галоўнага ляснічага Капыльскага вопытнага лясгаса Уладзіміра Уладзіміравіча Васілько.

0469

А нарадзіўся ён у невялікай вёсачцы, якая знаходзіцца на тэрыторыі Белавежскай пушчы. Усё дзяцінства і школьныя гады праходзілі побач ці непасрэдна ў лесе. Бацька Валодзі працаваў у лесе і сына прыцягваў да гэтай справы. Вось чаму, скончыўшы школу, ён пайшоў у лясніцтва і працаваў на лесапавале. Пасля службы ў арміі юнак скончыў Шацкі лясны тэхнікум, а затым і Беларускі тэхналагічны інстытут.

Прайшоўшы ўсе прыступкі лясной іерархіі, Уладзімір Уладзіміравіч зразумеў, што акрамя ведаў лясной справы яшчэ неабходны велізарная працавітасць і павага да людзей працы. У маі 2005 года У.У. Васілько прызначаны галоўным ляснічым ДВЛГУ «Капыльскі вопытны лясгас».

Ён добры сем’янін, бацька траіх дзяцей, у якіх выхаваў беражлівае стаўленне і любоў да лесу.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *