Учитель русского языка и литературы СШ № 2 г. Копыля имени Тишки Гартного Светлана Сапешко: «К цели шла уверенно»

2018-2020 - год малой Родины Чалавек і яго справа

Вынікі працы настаўніцы рускай мовы і літаратуры СШ № 2 г. Капыля імя Цішкі Гартнага Святланы Леанідаўны Сапешкі заслугоўваюць самай высокай адзнакі.

3443

Сярод іх — Дыплом І ступені яе вучаніцы Веры Васілеўскай на трэцім этапе алімпіяды па вучэбных прадметах і нават удзел дзяўчыны ў  алімпіядзе школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць» па рускай мове і літаратуры, якая праходзіла ў Новасібірску.

Святлана Леанідаўна мае свой стыль работы. Настаўніца не застаецца ўбаку ад творчай і грамадскай дзейнасці: заўсёды прымае актыўны ўдзел у жыцці школы, разам з вучнямі рыхтуе навуковае даследаванне. Акрамя выкладання рускай мовы і літаратуры, Святлана Леанідаўна — класны кіраўнік у 11 класе. Таму яна ў адказе не толькі за веды юнакоў і дзяўчат, але і за іх выхаванне.

Аднак да падобных іспытаў настаўніца гатова, бо прафесію педагога выбрала асэнсавана і да мэты вучыць ішла ўпэўнена і мэтанакіравана.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *