Сыродел-мастер Копыльского филиала ОАО «Слуцкий сыродельный комбинат» Ирина Бурак — сырных дел мастер

2018-2020 - год малой Родины Актуально Чалавек і яго справа

Для сырароба-майстра Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» Ірыны Бурак адной з самых яркіх падзей апошняга часу стаў удзел у мерапрыемстве па падвядзенні вынікаў Грамадскага конкурсу «Лепшая прадукцыя года», дзе ў намінацыі «Сыры сычужныя» прадукцыя яе прадпрыемства была адзначана дыпломамі пераможцы.

11-V

У дасягненне высокай адзнакі капыльскіх прысмакаў майстар унесла важкую лепту. Што там казаць — душу ўклала, як ва ўласнае дзецішча.

Ірына Аляксандраўна — супрацоўнік вопытны і надзейны. Вернасць і адданасць сыраробнай справе праяўляе ўжо на працягу больш як трох дзясяткаў гадоў. І ўвесь гэты час — на родным прадпрыемстве, куды прыйшла ў далёкім 1986 годзе на практыку ды так тут і засталася. За працяглы перыяд нялёгкай працы прайшла добрую «школу» падчас асвойвання ступеней  кар’ернай лесвіцы.  Цяпер жанчына — сапраўдны майстар сваёй справы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *