Директор ЗАО «Жилихово» Александр Кукреш: «Каждый день в заботах»

2018-2020 - год малой Родины Актуально Чалавек і яго справа

«Сельскай гаспадарцы трэба аддаваць усяго сябе», такога жыццёвага крэда дырэктар ЗАТ «Жыліхава» Аляксандр Паўлавіч Кукраш прытрымліваецца ўжо амаль сорак гадоў.

6922

Пасля заканчэння інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі ён атрымаў накіраванне ў калгас імя Ціміразева, там і застаўся на 19 гадоў. Быў загадчыкам машыннага двара, заўгарам, галоўным інжынерам, намеснікам кіраўніка па механізацыі. Затым у 1999 годзе прапанавалі ўзначаліць калгас «Бальшавік» (цяпер — ЗАТ «Жыліхава»). На гэтай пасадзе (з невялікім перапынкам) ён працуе і сёння.

Падтрымліваюць пачынанні свайго кіраўніка і падначаленыя. Напрыклад, летась гаспадарка па валавой вытворчасці малака выйшла на паказчык 115,2% — гэта другі рэзультат у раёне, атрымала прыбаўку па надоі ад кожнай каровы 459 кг.

Кожны працоўны дзень дырэктара насычаны падзеямі, сустрэчамі, перамовамі, паездкамі… Але Аляксандр Паўлавіч ніколькі не шкадуе, што апынуўся ў гэтым кругавароце: «Я лічу, што маё жыццё ўдалося, і нічога не хачу ў ім мяняць!»



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *