Работник МТФ «Рымаши» УП «ПИК-Лесное» Юрий Юхо: «Осеменатор по призванию»

2018-2020 - год малой Родины Чалавек і яго справа

Лепшым аператарам па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы ў раёне сёлета стаў работнік малочнатаварнай фермы «Рымашы» УП «ПІК-Лясное» Юрый Юха.

3489 копия

104 галавы цялят на 100 кароў — леташні паказчык, якому могуць пазайздросціць людзі, дзейнасць якіх звязана з асемяненнем БРЖ.

Сам Юрый — работнік, што называецца, на вагу золата — безадмоўны і надзейны. Яго даўно ўжо не бянтэжыць праца без выхадных дзён, а часта і без адпаведнасці графіку. А як інакш? Трэба — значыць, трэба! Нягледзячы на асаблівасці прафесіі, мяняць ні род занятку, ні месца працы не збіраецца — усё задавальняе. Хаця некалькі гадоў таму пасля прапановы дырэктара сельгаспрадпрыемства асвоіць даволі спецыфічную прафесію проста выйшаў з яго кабінета і зачыніў за сабой дзверы. А потым, падумаўшы і параіўшыся з сям’ёй, згадзіўся  — будаўнік па адукацыі стаў асемянатарам, да таго ж, як паказаў час, майстрам сваёй справы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *