Воспитатель яслей-сада № 3 г. Копыля Марина Серединская: «К детям — с творческим подходом»

2018-2020 - год малой Родины Чалавек і яго справа

Шматгалосым гоманам сустракае яслі-сад № 3 г. Капыля, дзе ў другой малодшай групе працуе выхавальніца Марына Францаўна Серадзінская.

3529

Сучасны выхавальнік  —  гэта і мама, і настаўніца, і нават псіхолаг. Марына Францаўна адпавядае патрабаванням часу. Педагог дэманструе творчы падыход да працы і таму атрымлівае паспяховыя вынікі. Напрыклад, выхаванка Серадзінскай Варвара Кашуба стала фіналістам адкрытага абласнога фестывалю «Я — даследчык» у 2018 годзе. А сама педагог паспяхова ўдзельнічала ў конкурсе «Настаўнік года» ў 2016 годзе.

Уласная скарбонка ўзнагарод пастаянна папаўняецца. Нягледзячы на даволі малады ўзрост, педагог ужо з’яўляецца настаўнікам для маладых выхавальнікаў і карыстаецца аўтарытэтам сярод калег.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *