Представители Копыльского района приняли участие в праздновании 100-летнего юбилея Министерства сельского хозяйства и продовольствия

Актуально Экономика

Урачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 100-годдзя ўтварэння Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, прайшлі ў сталіцы.

На іх былі запрошаны і прадстаўнікі Капыльскага раёна — дырэктар ААТ «Праснакі» Віталь Платун, кіраўнік МТФ «Васільчыцы» ААТ «Піянер-Агра» Эдуард Куцця і трактарыст-машыніст ААТ «Старыца-Агра» Віктар Дарашэвіч.

01-1

Яны былі ўзнагароджаны юбілейнымі медалямі «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі» і каштоўнымі падарункамі.

А падчас урачыстасці, што ладзілася ў Палацы Рэспублікі з удзе-лам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сяргея Румаса, міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца, іншых высокіх гасцей, Віталь Платун (на здымку справа) стаў удзельнікам сімвалічнай цырымоніі перадачы эстафеты ад кіраўнікоў старэйшага пакалення маладым — мяшэчка з зярняткамі пшаніцы.

Закончылася свята канцэртам майстроў беларускай сцэны.

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *