На приеме у председателя Копыльского райисполкома Анатолия Линевича был поднят вопрос пожарной безопасности

Новости

Адно з самых актуальных пытанняў на дадзены момант — работы назіральных камісій — было ўзнята падчас прыёму грамадзян, што праводзіў старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч.

f0e230962fe0a2ec3c8175272caced65-3

Як вядома, апошнім часам на тэрыторыі вобласці павялічылася колькасць людзей, якія загінулі ад пажараў. Таму і актывізавана работа назіральных камісій. Адна з іх падчас чарговага наведвання выказала паўторную заўвагу мнагадзетнай сям’і наконт праблем з электраправодкай, што можа пагражаць жыццю дзяцей. У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў № 22 ад 15 сту-дзеня 2019 года яна можа быць аднесена да катэгорыі сем’яў, якія пражываюць у сацыяльна небяспечным становішчы. Каб не ставіць сям’ю на ўлік, неабходна тэрмінова выканаць пракладку праводкі. Анатоль Ліневіч даручыў адпаведным службам знайсці сродкі для выпраўлення сітуацыі. Але ж трэба, каб і сям’я не заставалася ўбаку ад праблемы.

У Год малой радзімы вельмі актуальна прагучала просьба аб дапамозе ў  адраджэнні дзейнасці Цімкавіцкага народнага тэатра. Як адзначыў кіраўнік раёна, захаванне традыцый — справа вельмі неабходная, трэба памятаць свае таленты і творчыя здабыткі. Таму з боку кіраўніцтва раёна будуць прыняты ўсе намаганні, каб тэатр атрымаў новае дыханне.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *