Используют благоприятную погоду для заготовки и вывозки органических удобрений земледельцы ф-ла «Лакнея» Копыльского района

Экономика

Арганіцы сёння адводзіцца адна з галоўных роляў, бо ва ўмовах недахопу фінансавых рэсурсаў сельгаспрадпрыемствам раёна ўнесці ў поўным аб’ёме мінеральныя ўгнаенні, якія каштуюць немалых грошай, даволі складана. Таму нарыхтоўка і вывазка арганічных угнаенняў — задача першачарговая.

■ Аграном Уладзімір Салькоў (справа) з механізатарамі Аляксандрам Карпучком і Міхаілам Матусам
■ Аграном Уладзімір Салькоў (справа) з механізатарамі Аляксандрам Карпучком і Міхаілам Матусам

Сёлета на палі раёна трэба вывезці 750 тысяч тон арганікі. На дадзены момант заданне выканана больш чым на 80 працэнтаў. Дадзеным відам работ зараз займаюцца практычна ўсе сельгаспрадпрыемствы Капыльшчыны.

Адно з самых актыўных — філіял «Лакнея» УП «ПрыортрансАгра». Выкарыстоўваючы спрыяльнае надвор’е, у гаспадарцы імкнуцца як мага больш эфектыўна выконваць неабходныя работы і ў дзень на палі вывозяць практычна ўсё з нарыхтаванага. Усяго ж у гаспадарцы ўжо маецца амаль 63 000 тон арганікі пры заданні 70  900, з якіх усё вывезена.

Па словах агранома філіяла Уладзіміра Салькова, з малочнатаварных ферм гной уласнай тэхнікай вывозіцца на палі, дзе складзіруецца ў бурты.

— Увогуле вывазку мы вядзём з восені. Да зімы паспелі звыш 3000 тон унесці, — гаворыць Уладзімір Сяргеевіч. — Гэтымі днямі актывізавалі работу і масава заняліся нарыхтоўкай арганічных угнаенняў. Звычайна на вывазцы заняты чатыры адзінкі тэхнікі.

У дзень нашага наведвання філіяла на вывазцы з МТФ «Папоўцы» былі задзейнічаны механізатары Аляксандр Карпучок і Міхаіл Матус. Спецыялісты вопытныя, каля 15-20 гадоў аддалі сельскагаспадарчай справе. Зараз яны назапашваюць так званы «вітамін урадлівасці» для глебы, потым уключацца ў пасяўную кампанію, а там, глядзі, і ўборачная.

IMG_3388

— Колькасць вывезеных за дзень тон залежыць у першую чаргу ад адлегласці. Вось ужо некалькі дзён вывозім арганіку на бліжэйшае да фермы поле, таму і аб’ём выкананай работы дастаткова вялікі, амаль ні хвіліны не прастойвае ў чаканні пагрузчык, — расказваюць працаўнікі сельгаспрадпрыемства. — Ну а час, вядома ж, прыспешвае, неўзабаве наступіць і пасяўная кампанія.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *