Жыццё было цяжкім, але цікавым

Экономика

СПЕЦВЫПУСК, посвященный 50-летнему юбилею СХФ “Криница” ОАО “Минскремстрой”.

Сваю першую ўзнагароду Зоя Емяльянаўна Салановіч атрымала яшчэ ў 1957 годзе, калі дзесяцікласніцай, як член звяна па вырошчванні махоркі ў калгасе “Новы будаўнік” у в. Садавічы, была запрошана на ВДНГ, дзе атрымала медаль. Затым была вучоба ў Пінскім сельскагаспадарчым тэхнікуме, Горацкай акадэміі, праца на розных пасадах, у тым ліку і галоўным спецыялістам, вялікая прапагандысцкая работа. Зоя Емяльянаўна з’яўлялася сакратаром парткама ў сваёй гаспадарцы, працоўны стаж у якой пачаў адлічвацца з 1965 года.

— Мая працоўная дзейнасць была цесна звязана з усімі ўзлётамі і падзеннямі, якія перажывала гаспадарка, — успамінае Зоя Емяльянаўна Салановіч. – Усім давялося прыкласці нямала сіл і ведаў, каб дабіцца такіх высокіх вынікаў, як, напрыклад, прызнанне фермы ў в. Харытонаўка племянной, што дало магчымасць прадаваць цёлак як племянных. Калі хто разбіраецца ў гэтай справе, то можа пацвердзіць, якая гэта карпатлівая праца: толькі на апісанне адной цялушкі неабходна было запоўніць 68 граф.

Была ў нашай гаспадарцы і Герой Сацыялістычнай Працы – свінарка Алімпіяда Адамаўна Трыгубовіч. І зараз жыве ў в. Харытонаўка яшчэ адна наша перадавая свінарка – Алена Фёдараўна Трыгубовіч, якая ўзнагароджана ордэнам Леніна (ёй ужо 92 гады). Я маю медаль “За працоўную адзнаку”, мноства грамат, дыпломаў розных узроўняў. Час праляцеў вельмі хутка. Было цяжка, але цікава. Адным словам, ёсць пра што ўспомніць.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *