Копыльский РОЧС занял первое место в республиканском смотре-конкурсе спортивно-массовой работы

Актуально Мужество. Честь. Смелость

Па выніках 2018 года Капыльскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях заняў першае месца ў другой групе ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе спартыўна-масавай работы

На калегіі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях міністр Уладзімір Вашчанка ўручыў памятную гравіроўку за перамогу начальніку Капыльскага РАНС Віталю Ільючыку, а на абласной калегіі калектыў аддзела быў узнагароджаны сертыфікатам на набыццё спецыяльнага легкавога аўтамабіля.

■ Начальнік Капыльскага РАНС Віталь Ільючык (у цэнтры) з намеснікамі начальніка Аляксандрам Зялінскім і Віктарам Гняцько
■ Начальнік Капыльскага РАНС Віталь Ільючык (у цэнтры) з намеснікамі начальніка Аляксандрам Зялінскім і Віктарам Гняцько

«Смеласць, уменне аналі-заваць сітуацыю, правільна прымаць рашэнні і хутка  іх  выконваць  вельмі важныя для людзей нашай прафесіі, — адзначыў Віталь Ільючык. — А спорт для выратавальнікаў — стыль жыцця. Нямала ўзнагарод і дасягненняў ёсць у супрацоўнікаў аддзела. Намі атрымана высокая ацэнка па фізічным стане байцоў, па здачы нарматываў па фізічнай, баявой падрыхтоўцы і ўвогуле па арганізацыі спартыўна-масавай работы».

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Паўла ШЭІНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *