В Копыльском районе активно проходит республиканская акция «Наш животновод»

Актуально Экономика

Можна шмат гаварыць пра значэнне тэхналогій у вытворчасці малака, але без належнай увагі да саміх работнікаў ферм з боку кіраўніцтва раёна, гаспадарак, грамадскіх арганізацый высокіх рэзультатаў дабіцца не вельмі проста.

■ Аляксандр Мотуз і Ірына Сцяпура віншуюць аператара машыннага даення Галіну Суркову
■ Аляксандр Мотуз і Ірына Сцяпура віншуюць аператара машыннага даення Галіну Суркову

Для таго, каб стымуляваць працу жывёлаводаў, актывізаваць дзейнасць працоўных калектываў, прафсаюзы рэспублікі арганізавалі акцыю «Наш жывёлавод».

Днямі ў ААТ «Прагрэс 2010» наведаліся прадстаўнікі абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК — яго старшыня Міхаіл Бода і галоўны тэхнічны інспектар працы Аляксандр Мотуз. Разам з імі на сустрэчу з жывёлаводамі прыехалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура, дырэктар ААТ «Прагрэс 2010» Валерый Тароцька, старшыня Пацейкаўскага сельвыканкама Сяргей Цвірко, іншыя спецыялісты.

■ Старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Бода ўручае Падзячнае пісьмо ветфельчару ААТ «Прагрэс 2010» Алене Малюжыц
■ Старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Бода ўручае Падзячнае пісьмо ветфельчару ААТ «Прагрэс 2010» Алене Малюжыц

Як расказаў Міхаіл Бода, рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання праводзіць акцыю «Наш жывёлавод» ужо трэці год запар. Падчас яе наведваюцца на малочнатаварныя фермы, сустракаюцца з калектывамі, абмяркоўваюць на-дзённыя пытанні, уручаюць заслужаныя ўзнагароды самым старанным працаўнікам ферм.

— Наша задача — упэўніцца, што для вяскоўцаў створаны неабходныя ўмовы працы, — адзначыў Міхаіл Тарасавіч. — І сёння, наведаўшы перад сустрэчай з вамі МТФ «Пацейкі», мы ўпэўніліся, што ў ААТ «Прагрэс 2010» кіраўніцтва выконвае свае абавязкі ў рамках сацыяльнага партнёрства.

■ Вясёлая песня ад гурта «Сяброўкі» Капыльскага РЦК
■ Вясёлая песня ад гурта «Сяброўкі» Капыльскага РЦК

Безумоўна, работнікам сельгаспрадпрыемства было цікава даведацца пра вынікі работы гаспадаркі за 2018 год. Такую інфармацыю яны атрымалі ад Валерыя Тароцькі, які  паведаміў, што прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця галіны жывёлагадоўлі ў адкрытым акцыянерным таварыстве выкананы на 103%. Сугучным было і выступленне галоўнага эканаміста сельгаспрадпрыемства Яўгеніі Шкурскай, якая адзначыла, што за 2018 год было надоена 3494 тоны малака — у сярэднім ад адной каровы па 4440 кг. Лепшы рэзультат паказала аператар машыннага даення Галіна Суркова. А вось даглядчыкі Наталля і Сяргей Насевічы атрымалі на сваёй групе маладняку БРЖ самыя высокія ў гаспадарцы сярэднясутачныя прывагі — 1067 г, што на 159 г больш, чым у папярэднім годзе.

Словы ўдзячнасці за плённую працу гучалі ў гэты дзень не толькі ў адрас  названых  працаўнікоў  сельгаспрадпрыемства, але былі адрасаваны і іншым жывёлаводам. Бо, як сказаў Валерый Тароцька, агульны рэзультат фарміруюць адносіны кожнага да сваёй працы. Прадстаўнікі абласнога, раённага прафсаюзных камітэтаў, пярвічнай арганізацыі ААТ «Прагрэс 2010» узнагародзілі шэраг жывёлаводаў Падзячнымі пісьмамі, да якіх дадаваліся грашовыя прэміі альбо каштоўныя падарункі. Сваёй творчасцю прысутных парадавалі супрацоўнікі раённага цэнтра культуры Валянціна Зарамбоўская, Людміла Давідоўская, Святлана Папок, Вячаслаў Курчык, а напрыканцы сустрэчы працаўнікоў жывёлагадоўчай галіны сельгаспрадпрыемства чакаў салодкі стол з прысмакамі і духмяным чаем.

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *