Поспех юных гандбалiстаў

Актуально Спорт

Першынство Мінскай вобласціпа гандболе сярод юнакоў і дзяўчат 1997 – 1998 гадоў нараджэння, якое праходзіла ўг. Слуцку, прынесла два прызавыя месцы капыльскім спартсменам.

Ва ўпартай барацьбе каманда юнакоў у складзе Ягора Ляшчынскага, Дзмітрыя Мініча, Андрэя Чарнушэвіча, Яўгена Праказава, Улада Фалітара, Аляксандра Мяцельскага, Андрэя Лабко, Аляксандра Татура, Улада Мацюша (гімназія №1) і Паўла Цвірко (Лясноўская СШ) узяла верх над гандбалістамі Слуцкага, Мінскага і Нясвіжскага раёнаў. У іх – заслужанае першае месца.

Крыху шанцавання не хапіла капыльскім дзяўчатам, каб падняцца на верхнюю прыступку п’едэстала гонару. Саступіўшы гаспадарам пляцоўкі,  нашы гандбалісткі занялі другое месца. Гонар раёна адстойвалі Вікторыя Кісялёва, Юлія Ніжэвіч ( гімназія №1), Аліна Янушка, Алеся Хмялеўская, Настасся Якубовіч, Таццяна Стульба, Хрысціна Валчкевіч, (Лясноўская СШ) і Карына Канончык (СШ №3).

Застаецца дадаць, што падрыхтоўкай каманд займаліся трэнеры Уладзімір Хартановіч, Віталь Позняк і Сяргей Бельмач.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

НА ЗДЫМКУ: гандбольная каманда  капыльскіх дзяўчат з трэнерамі С. Бельмачам і В.Познякам.

Фота Дзмітрыя Булы



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *