Освобождение Беларуси: цифры и факты

75-летие освобождения Беларуси Актуально

Порахам чалавека не выхаваеш.

Васіль Быкаў

брестская крепость2

Кажуць, што лічбы сухія. Аднак нават яны — аб’ектыўныя і красамоўныя — здольны данесці да нас Праўду! Многія юныя сучаснікі любяць матэматыку, і я ўпэўнены, што  мова лічбаў здольна прымусіць задумацца яшчэ і яшчэ раз над тым, што вайна не павінна паўтарыцца, што нельга абыякава ставіцца да нацыянальнай гісторыі, да перамогі, якую нам пакінулі ў спадчыну  прадстаўнікі мінулых пакаленняў.  Прычым надта дарагой цаною — мільёнаў жыццяў…

площадь победы

22 чэрвеня 1941 г. першым прыняў удары гарнізон  Брэсцкай крэпасці, абаронцы якой здолелі супрацьстаяць ворагу звыш месяца. У пасляваенны час за мужнасць і гераізм цытадэль атрымала ганаровае званне «Крэпасць-герой». Яна ўжо даўно стала адным з самых патрыятычных і знакавых месц Бацькаўшчыны, сапраўдным  сімвалам савецкага супраціўлення ў Другую сусветную вайну.

На 165-ты дзень вайны савецкім войскам  удалося прыпыніць наступленне гітлераўцаў пад Масквой — і такім чынам план «Барбароса» быў сарваны.

Восенню 1943 г.,  пасля разгрому фашысцкіх войскаў пад Курскам, пачалося выгнанне ворага з акупіраванай  Беларусі.  23 верасня быў вызвалены першы раённы цэнтр БССР Камарын.

Восеньска-зімовае наступленне прынесла вызваленне яшчэ  36 раёнам і двум абласным цэнтрам — Гомелю і Мазыру, быў фарсіраваны Дняпро ў раёне Лоева.

У 1944 г.  пачаўся завяршальны этап Вялікай Айчыннай. Значную ролю ў вызваленні   адыграла Беларуская наступальная аперацыя —  «Баграціён». Ажыццяўлялі  аперацыю   войскі 1-га Беларускага (камандуючы генерал арміі К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы генерал-палкоўнік Г. Захараў), 3-га Беларускага (камандуючы генерал-лейтэнант I. Чарняхоўскі), 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы генерал арміі I. Баграмян) франтоў.

23 чэрвеня 1944 г.  адбыўся  пачатак наступлення, а 24 чэрвеня лінія абароны праціўніка была прарвана. На трэці дзень баёў савецкія войскі акружылі віцебскую групоўку і вызвалілі Віцебск, у канцы чэрвеня — бабруйскую групоўку і вызвалілі Бабруйск.

Минск, 1945 год. Встреча советских воинов-победителей.                               Фото В.Лупейко, БелТА.
Минск, 1945 год. Встреча советских воинов-победителей

Баі за Мінск пачаліся і скончыліся   3 ліпеня. Другі  Тацынскі танкавы корпус генерала А. Бурдзейнага вёў баі на ўсходняй ускраіне Мінска, на паўночную ўскраіну выйшлі танкісты П. Ротмістрава. Першым уварваўся  ў  Мінск  танк Д. Фролікава. У баях за сталіцу вызначыўся камандзір танкавага ўзвода М. Колычаў, якому ўдалося захапіць мост праз Свіслач, па якім танкі  прайшлі ў цэнтр горада. Было завершана акружэнне 100-тысячнай групоўкі праціўніка («Мінскі кацёл»). Гітлераўцам  так і не ўдалося вырвацца з яго (70 тыс. забіта, 35 тыс. узята ў палон).

Яшчэ ў  1954 г. у цэнтры Мінска быў устаноўлены велічны помнік воінам Савецкай Арміі і партызанам — манумент Перамогі — гранітны абеліск вышынёй амаль 40 метраў. Чатыры грані пастамента абеліска аформлены бронзавымі гарэльефамі, створанымі беларускімі скульптарамі: «9 мая 1945 г.» (А. Бембель), «Партызаны Беларусі» (А. Глебаў), «Слава загінуўшым героям» (З. Азгур), «Савецкая Армія ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (С. Селіханаў).  Абеліск  вянчае  выява  ордэна Перамогі.  3 ліпеня 1961 г. тут  быў запалены Вечны агонь.

деревня

У  Другую  сусветную   былі спалены жывымі жыхары 628 беларускіх вёсак,  186 з якіх так і не ўсталі з небыцця.  Хатынь стала надзвычай яркім  сімвалам айчыннай  трагедыі.  Гітлераўцы  пасадзілі  ў свіран старых, жанчын, дзяцей, зачынілі і падпалілі. У агні загінулі 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей.  Жывым удалося вырвацца толькі аднаму — 56-гадоваму Іосіфу Камінскаму, які  хацеў вынесці і свайго параненага сыночка, аднак не змог… У 1969 г. у памяць аб усіх загінуўшых беларусах на месцы былой вёскі  ў Лагойскім раёне быў адкрыты мемарыял як  даніна памяці амаль 3 мільёнам беларусаў.  Тут ёсць і Могілкі вёсак, куды  са 185 спаленых вёсак былі  прывезены урны з зямлёй…             

Малы Трасцянец — найбуйнейшы лагер смерці на тэрыторыі  Беларусі і  акупаваных раёнаў СССР.  У Трасцянцы знішчаліся мірныя жыхары, ваеннапалонныя з СССР, Польшчы, Германіі і Чэхаславакіі.   Канцэнтрацыйны лагер быў створаны восенню 1941 г. на тэрыторыі калгаса імя  Карла Маркса. Назва «Трасцянец» аб’ядноўвае некалькі месц масавага знішчэння людзей: урочышча Благаўшчына — месца масавых расстрэлаў; уласна лагер — побач з вёскай Малы Трасцянец у 10 км ад Мінска па Магілёўскай шашы; урочышча Шашкаўка — месца масавага спалення людзей.

Канстанцін Карнялюк,

краязнавец, 

няштатны карэспандэнт «СП»



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *