Представители Копыльского района приняли участие в областном торжестве «Человек года Минщины» в Молодечно

100 лет БССР Актуально

Па ўсёй краіне праходзяць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю з дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Сімвалічна, што ў іх рамках у Маладзечне адбылася абласная ўрачыстасць «Чалавек года Міншчыны»,  на якой былі ўшанаваны і капыляне.

IMG_2021

Ва ўрачыстых мерапрыемствах прынялі ўдзел старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка і памочнік Прэзідэнта — інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў, дэлегацыі ўсіх раёнаў вобласці, сярод якіх — Капыльскага на чале са старшынёй райвыканкама Анатолем Ліневічам і старшынёй райсавета дэпутатаў Ірынай Кісляк.

У фае Палаца культуры была разгорнута выстава, якая расказвала пра гісторыю станаўлення рэспублікі і пра дзень сённяшні вобласці.

■ Уладальнікі звання «Чалавек года Міншчыны» – прадстаўнікі Капыльшчыны – дырэктар ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Рудакоўскі і настаўнік Капыльскай ДШМ Леў Канаплянік
■ Уладальнікі звання «Чалавек года Міншчыны» – прадстаўнікі Капыльшчыны – дырэктар ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Рудакоўскі і настаўнік Капыльскай ДШМ Леў Канаплянік

Традыцыйная цырымонія ўручэння спецыяльнай прэміі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта «Чалавек года Міншчыны»  стала своеасаблівым падвядзеннем вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця цэнтральнага рэгіёну Беларусі за 2018 год.

■ Удзельнікаў мерапрыемства вітае старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка
■ Удзельнікаў мерапрыемства вітае старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка

З прадстаўленых на атрыманне дадзенага звання кандыдатаў адабраны 28 чалавек. Гэта тыя, хто самаадданай працай, залатымі рукамі, сваімі ведамі і майстэрствам прымнажаюць славу роднай Міншчыны, вераць у святасць працы, бясконца любяць зямлю, на якой жывуць і працуюць. У іх ліку — і прадстаўнікі Капыльшчыны: у намінацыі «Аграпрамысловы комплекс, ахова навакольнага асяроддзя, лясная гаспадарка» адным з уладальнікаў ганаровага звання стаў дырэктар ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Рудакоўскі, у намінацыі «Сацыяльная сфера (сацыяльная абарона насельніцтва, культура, адукацыя, навука, фізічная культура, спорт і турызм, ахова здароўя)» — настаўнік па класе гітары Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў Леў Канаплянік. Па выніках працы за 2018 год абраны і ўзнагароджаны лепшыя спецыялісты і ў астатніх намінацыях: «Прамысловасць, гандаль і грамадскае харчаванне, бытавое абслугоўванне, фінансавая дзейнасць, прадпрымальніцтва»,  «Жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, будаўніцтва і архітэктура, паліўна-энергетычны комплекс, транспарт і сувязь», «Забеспячэнне законнасці і правапарадку, прадухіленне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, умацаванне абароназдольнасці», «Дзейнасць органаў мясцовага кіравання і самакіравання, грамадская дзейнасць і духоўнае адраджэнне, маладзёжная і інфармацыйная палітыка». Пры вызначэнні прэтэндэнтаў на атрыманне прэміі ўлічваліся прафесійныя і маральныя якасці лаўрэата, значнасць, актуальнасць і эфектыўнасць вынікаў яго дзейнасці. Уладальнікі ганаровага звання атрымалі спецыяльныя дыпломы, ім выплачана грашовая ўзнагарода.

■ Старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч і старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Кісляк дзеляцца ўражаннямі
■ Старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч і старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Кісляк дзеляцца ўражаннямі

Віншуючы тых, хто стаў «Чалавекам года Міншчыны», Анатоль Ісачанка падкрэсліў, што кожны з намінантаў унёс уклад у развіццё сталічнага рэгіёну.

■ Ветэраны працы з Капыльшчыны Надзея Лупік і Галіна Вечар
■ Ветэраны працы з Капыльшчыны Надзея Лупік і Галіна Вечар

— Сёння Мінская вобласць славіцца высокімі тэхналогіямі, інавацыямі і інвестыцыямі, развітой сельскай гаспадаркай. Але галоўнае багацце — гэта жыхары рэгіёну, якія кожны дзень сваім талентам і творчасцю, укладваючы сэрца і душу, робяць родную зямлю прыгожай, багатай, — падкрэсліў губернатар. — Сёння ў зале прысутнічаюць прадстаўнікі амаль усіх прафесій. Сваімі дасягненнямі, перамогамі яны працуюць не толькі на ўласнае імя, але і робяць усё магчымае для таго, каб зрабіць сваю малую радзіму — Міншчыну — і краіну ў цэлым паспяховымі.

■ Прэзентацыя ад ГА «БРСМ»
■ Прэзентацыя ад ГА «БРСМ»
■ На выставе, прысвечанай 100-годдзю БССР
■ На выставе, прысвечанай 100-годдзю БССР
■ Спявае Алёна Ланская
■ Спявае Алёна Ланская

Акрамя таго з нагоды слаўнага юбілею БССР шэрагу заслужаных людзей Міншчыны ўручаны Ганаровыя граматы Мінскага аблвыканкама. Ад Капыльшчыны іх удастоены член пярвічнай ветэранскай арганізацыі КСУП «Доктаравічы», кавалер ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга і Працоўнай Славы ІІІ ступені Галіна Вечар і аператар машыннага даення  ААТ «Ціміразеўскі» Надзея Лупік, узнагаро-джаная ордэнам «Знак Пашаны» .

Падарункам да свята стаў канцэрт, падрыхтаваны артыстамі вобласці і рэспублікі.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *