В Копыле прошел лыжный забег среди воспитанников специализированной детско-юношеской школы олимпийского резерва

Акция "Минщина спортивная" Спорт Сцежкай здароўя

Надвор’е ў нас зменлівае, можна сказаць «з характарам». Не кожны год у Сусветны дзень снегу мы можам парадавацца снегу. Але сёлетняя зіма не падвяла, і «снежнае свята» ў раёне адзначалі забавамі на свежым паветры.

IMG_1655

У цікавым лыжным забегу, што прайшоў на стадыёне фізкультурна-аздараўленчага цэнтра, прынялі ўдзел выхаванцы Капыльскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву.

Як адзначыў, адкрываючы спаборніцтвы, намеснік дырэктара СДЮШАР Валерый Койпіш, Сусветны дзень снегу адзначаецца нядаўна, з 2012 года, але многім гэта дата вельмі палюбілася, бо можна радавацца актыўнаму адпачынку, цудоўнаму надвор’ю. Гэта свята яшчэ называюць Днём зімовых відаў спорту. Яно заклікана сярод іншага павысіць цікавасць моладзі да здаровага ладу жыцця. Пажаданні перамог і паспяховага пераадолення дыстанцый прагучалі ад трэнера СДЮШАР Анатоля Сенюка.

Такім чынам, фізкультурна-аздараўленчы цэнтр сабраў хлопчыкаў і дзяўчынак 2005 года нараджэння і маладзейшых. У пачатку спаборніцтваў стартавалі самыя малодшыя, а старэйшыя паказалі хуткасць на далёкіх дыстанцыях. Месца кожнага ўдзельніка спартыўнага свята вызначалася ў асабістым заліку.

Ва ўзроставай групе 2009 г.н. і маладзей на дыстанцыі 1,6 км сярод хлопчыкаў перамогу атрымаў Максім Бярновіч, Мікіту Лінніку прысудзілі другое месца, Дзмітрый Юруць стаў трэцім. Сярод дзяўчынак, толькі на дыстанцыі 1 км, першай стала Аліна Валько, другое месца дасталося Алене Козел, завяршыла тройку лідараў Карына Коршак.

У заліковай табліцы 2006–2007 г.н. на дыстанцыі 3,2 км сярод хлопчыкаў першае месца заняў Мікіта Адарыч, другім прыйшоў Цімур Юржыц, на трэцяй прыступцы апынуўся Марк Купрацэвіч. На дыстанцыі 2,4 км той жа ўзроставай групы ў дзяўчат месцы размеркаваліся так — лідарам гонкі стала Васіліса Ластачкіна, Дар’я Касінская заняла  другое  месца,  трэцяй прыйшла Ангеліна Наско.

У выніковай табліцы сярод юнакоў 2004–2005 г.н. на дыстанцыі 4 км першым стаў Аляксандр Мацуль, другое месца ўзяў Артур Віяленцій, завяршыў тройку лідараў Кірыл Сапешка. Сярод дзяўчынак таго ж узросту і на дыстанцыі ў 3,2 км першай стала Аліна Камяк, другую пазіцыю заняла Хрысціна Акула, трэцяе месца ў Алесі Акулы.

Пераможцы былі ўзнагароджаны грашовымі прызамі і граматамі.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *