Что? Где? Когда?: новости Копыльщины

Новости

1500x500

Першы прыём

На першы ў гэтым годзе прыём грамадзян да старшыні райвыканкама Анатоля Ліневіча паступіў адзін зварот.

Жыхар в. Бучаціна цікавіўся выкананнем умоў дагавору куплі-продажу адміністрацыйнага будынка ў в. Смалічы з наступным магчымым стварэннем там аграсядзібы. Спецыялістамі заяўніку дадзены пэўныя тлумачэнні.

Абследаваны домаўладанні

На працягу 2018 года наглядальныя камісіі, якія працуюць пры сельвыканкамах раёна, абследавалі ўсе домаўладанні праблемных катэгорый грамадзян.

Прадстаўнікі зацікаўленых структур наведалі 51 домаўладанне, дзе пражываюць сем’і, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, 284 мнагадзетныя сям’і, пабывалі ў 555 адзінокіх і 3357 адзінока пражываючых грамадзян.

Наводзяць парадак

Напрыканцы мінулага года на тэрыторыі сельсаветаў вялася не толькі падрыхтоўка да навагодніх святаў, але і іншыя работы па добраўпарадкаванні.

Напрыклад, у в. Кіявічы Блеўчыцкага сельсавета высякалі хмызнякі на грамадзянскіх могілках. Работамі на пустуючых участках займаліся ў в. Лугавая Бабаўнянскага, па вуліцах Зялёная і Юбілейная ў в. Бучаціна Бучацінскага, вёсках Папоўцы і Труханавічы Грозаўскага і в. Доктаравічы Доктаравіцкага сельсаветаў.

Якая зарплата?

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата працаўнікоў Капыльскага раёна ў студзені-лістападзе 2018 года склала 701,4 руб., у тым ліку ў лістападзе — 733,1 руб.

Вышэй за сярэднераённы ўзровень заработная плата работнікаў фінансавай і страхавой дзейнасці (1169,3 руб.), сувязі (1096 руб.), занятых забеспячэннем электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам (902,2 руб.).

Прадукты – у лідарах

Як паведамілі ў аддзеле статыстыкі Капыльскага раёна, за 11 месяцаў 2018 года насельніцтву ў нашым рэгіёне прададзена харчовых прадуктаў, напіткаў і тытунёвых вырабаў на суму 36,7 млн руб.

Гэта складае 71,3% у агульным аб’ёме рознічнага тавараабароту гандлю. А вось нехарчовых тавараў прададзена на 14,8 млн руб. (28,7% у агульным аб’ёме). А калі параўноўваць з адпаведным перыядам мінулага года, то першы паказчык склаў 105,2%, а другі — 112,7%.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *