Приглашают «Цари»: 13 января в агрогородке Семежево Копыльского района состоится колядный обряд

Культура

13 студзеня 2019 года ў аграгарадку Семежава па традыцыі адбудзецца калядны абрад «Цары», які ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

цары1-1

Сёлета чакаецца шмат турыстаў як з замежжа, так і з нашай краіны. Пачнецца свята ў 15.00 з радыёканцэрта, а з 16.00, калі загучыць «Калядны кірмаш», можна весела пабавіць час у калядных гульнях або спартыўных і забаўляльных атракцыёнах, выпрабаваць удачу ў бяспройгрышнай латарэі, набыць цікавыя сувенірныя вырабы на выставе-продажы, пакаштаваць стравы беларускай нацыянальнай кухні.

Паглядзець нумары мастацкай самадзейнасці можна з 16.00: менавіта ў гэты час пачнецца канцэрт. Таксама будзе працаваць выязны гандаль, а выпіць кубачак гарачага чаю можна ў палатках Чырвонага Крыжа.

Каб даведацца пра жыццё Героя Беларусі М.С. Высоцкага, завітайце ў Дом-музей, а ў раённым Цэнтры ткацтва вам раскажуць пра асаблівасці семежаўскіх ручнікоў.

3 17.00 да 20.00 па Семежаву пройдуць «Цары».

Дзіяна ТКАЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *