На выездном заседании Копыльского райисполкома рассмотрели работу Тимковичского сельисполкома и организаций, расположенных на его территории, по благоустройству и наведению порядка на земле

Актуально Мясцовая ўлада

Работа Цімкавіцкага сельвыканкама і арганізацый, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі разглядалася падчас выязнога пасяджэння Капыльскага раённага выканаўчага камітэта.

■ Анатоль Ліневіч і Аляксандр Ліпніцкі (справа) знаёмяцца з работай магазіна райспажыўтаварыства ў в. Руднае
■ Анатоль Ліневіч і Аляксандр Ліпніцкі (справа) знаёмяцца з работай магазіна райспажыўтаварыства ў в. Руднае

Члены райвыканкама, кіраўнікі зацікаўленых арганізацый, прадпрыемстваў і службаў, старшыні сельвыканкамаў на свае вочы змаглі ўбачыць, якія работы па навядзенні парадку праведзены ў мінулым годзе і запланаваны на бліжэйшую перспектыву. У асноўным былі наведаны населеныя пункты і аб’екты, размешчаныя на тэрыторыі філіялаў «Вялікая Раёўка» і «Руднае», а таксама ў аграгарадку Цімкавічы. Тлумачэнні давалі кіраўнікі мясцовага сельвыканкама Алена Острыкава, сельгаспрадпрыемстваў Іван Дамашэвіч і Уладзімір Лагута, а таксама арганізацый сацыяльнай сферы.

— За апошні час па добраўпарадкаванні тэрыторыі Цімкавіцкага сельсавета зроблена нямала, — адзначыў старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч. — Ён можа служыць прыкладам у дадзенай рабоце. Нягледзячы на тое, што сельсавет вялікі па плошчы, тут стараюцца навесці парадак у кожным куточку. Радуе тое, што ёсць поўнае ўзаемаразуменне паміж кіраўніцтвам сельгаспрадпрыемстваў, арганізацый і мясцовай уладай.

Прыкладам таму можа служыць абнаўленне помніка і стварэнне побач з ім парку для адпачынку ў в. Вялікая Раёўка, работа з пустуючымі ўчасткамі і ўключэнне іх у севазварот, аднаўленне закінутых дамоў. Усё гэта робіцца пры непасрэдным удзеле філіяла «Вялікая Раёўка». Гэтак жа, як і добраўпарадкаванне грамадзянскіх могілак.

— Самыя значныя работы па навядзенні парадку на могілках сёлета былі праведзены ў в. Кукавічы, — падкрэслівае старшыня сельвыканкама Алена Острыкава. — Трэба сказаць, што вялікую актыўнасць праяўляюць і мясцовыя жыхары. Спілаваны старыя дрэвы, за кошт сродкаў насельніцтва і бюджэтных устаноўлена 346 метраў жалезабетоннай агароджы. Значныя работы праведзены і ў Вялікай Раёўцы, Куцаўшчыне. Вядома ж, яны не спыняцца і будуць прадоўжаны.

Адзначана цесная сумесная работа па стварэнні сквера для адпачынку ў в. Руднае: праведзена звыш 40 суботнікаў работнікамі сельвыканкама, сельгаспрадпрыемстваў, сацыяльнай сферы. З’явіўся ён на месцы пустуючай сядзібы на скрыжаванні вуліц. За непрацяглы час свайго існавання ўжо стаў адным з любімых месц для баўлення вольнага часу. Яшчэ больш наведвальнікаў будзе тут, калі з’явіцца абсталяванне для дзіцячай пляцоўкі. Непадалёку знаходзяцца два магазіны, таму шлях да іх праляжа праз новы сквер.

На тэрыторыі сельсавета прадаўжаюцца работы па добраўпарадкаванні в. Савічы. Значны ўклад у гэта робіць Капыльскі райаграсэрвіс са сваім філіялам.

Летам пасля аднаўлення быў адкрыты так званы радзівілаўскі парк у Цімкавічах. Шэфства над ім узялі работнікі аўтапарка № 21, які размешчаны побач.

Падчас наведвання Цімкавіцкай участковай бальніцы адбылося знаёмства з магчымасцямі ўстановы аховы здароўя. Выклікала заклапочанасць тое, што ўсе сацыяльныя ложкі тут заняты. Таму кіраўнік раёна выказаў прапанову наконт разгляду пытання па стварэнні яшчэ адной установы ў раёне для пажылых людзей сацыяльна неабароненай катэгорыі паўднёвай зоны нашага рэгіёну.

■ У Цімкавіцкай участковай бальніцы
■ У Цімкавіцкай участковай бальніцы

Пераканацца ў тым, што наш край багаты на таленавітых дзяцей, удзельнікі семінара змаглі падчас наведвання Цімкавіцкага дзіцячага ясляў-сада — аднаго з самых буйных сельскіх у раёне. Пра тое, як любіць сваю малую радзіму, расказаў юны даследчык Мікіта Чарнушэвіч.

■ Пра сваю малую радзіму расказвае выхаванец Цімкавіцкага дзіцячага ясляў-сада Мікіта Чарнушэвіч
■ Пра сваю малую радзіму расказвае выхаванец Цімкавіцкага дзіцячага ясляў-сада Мікіта Чарнушэвіч

Адметнасцю выязнога пасяджэння стала дэманстрацыя відэафільма пра свой сельсавет, які кожны сельвыканкам павінен стварыць уласнымі сіламі. Цімкаўлянам, хоць і з невялікімі заўвагамі, гэта ўдалося. Чарговая прэзентацыя — у наступным сельсавеце. Мяркуецца, што гэта будзе Пацейкаўскі.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *