«Рождественская лыжня»: спортивный праздник в Копыле объединил любителей активного зимнего отдыха

Актуально Акция "Минщина спортивная" Спорт Сцежкай здароўя

У мінулыя святочныя выхадныя снежнае надвор’е дазволіла апрануць спартыўную форму і стаць на лыжы. Спартыўнае свята «Калядная лыжня» аб’яднала прыхільнікаў зімовых забаў.

■ Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк адкрывае спартыўнае свята
■ Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк адкрывае спартыўнае свята

На дыстанцыю стадыёна фізкультурна-аздараўленчага цэнтра выйшлі не толькі выхаванцы спартыўных школ раёна, але і шматлікія аматары лыжных гонак з розных арганізацый і структур горада і раёна. Тут можна было ўбачыць прадстаўнікоў райвыканкама, райсавета дэпутатаў, каманды школ, моладзі, медыкаў, прафсаюзаў і ўвогуле усіх, хто неабыякавы да здаровага ладу жыцця. На старт выйшла нават і Снягурка, а бадзёры настрой на працягу забегу ствараў Дзед Мароз.

IMG_1311

IMG_1318

Для кагосьці першыя метры лыжні — дзіцячая забава, а хтосьці рабіў відавочнае намаганне. Не абыходзілася нават без падзенняў, аднак з дыстанцыі ніхто не сышоў.

IMG_1349

На фінішы не было ні пераможцаў, ні тых, хто прайграў. Галоўны крытэрый — удзел і зарад станоўчых эмоцый. Дарэчы, іх яшчэ ў гэты дзень можна было атрымаць падчас катання са снежнай горкі і на катку.

IMG_1238

IMG_1322

IMG_1271

IMG_1283

IMG_1284

IMG_1313

IMG_1292

Сяргей КОЗЕЛ



1 комментарий по теме “«Рождественская лыжня»: спортивный праздник в Копыле объединил любителей активного зимнего отдыха

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *