«Людзей нецікавых на свеце няма»

Культура

З гэтымі радкамі паэта Я. Еўтушэнкі нельга не пагадзіцца. Вось такія цікавыя, апантаныя людзі прыходзяць да нас у клуб. У іх розныя прафесіі, узрост і жыццёвыя пазіцыі, але іх аб’ядноўвае адно – яны ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Старыцкага СДК.

Існуе думка, што культурнае жыццё віруе ў гарадах, але нашы людзі даказваюць, што яно ёсць і на сяле. А якія цікавыя і незвычайныя канцэрты рыхтуюць да кожнага свята ўдзельнікі самадзейнасці, як хораша ўпрыгожваюць яны нашу залу, а якія незвычайныя і прыгожыя ў іх касцюмы! Кожны раз яны стараюцца прыдумаць штосьці цікавае. Гэта Алена Якубовіч, Марына Гаргун, Таццяна Пяткевіч, Людміла Гаўрык, Сняжана Цішчанка, Ніна Барысевіч, Надзея Ярашэня, Вера Чабатарова, Галіна Гайшук, Ірына Бабура, Віктар Каспяровіч, Віталь Ампліенка.

Яшчэ адзін цікавы чалавек – У. А. Стош — старшыня прафсаюзнай арганізацыі нашаго сельгаспрадпрыемства. Дзякуючы яму супрацоўнікі гаспадаркі часта бываюць на канцэртах розных мастацкіх калектываў, якія прыязджаюць у раён, дапамагае ён і нашаму клубу, і мастацкаму калектыву.

Людміла ЖЫЛКО,

мастацкі кіраўнік Старыцкага СДК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *