Зімовым вечарам аднойчы…

Культура

Калі за акном лютуе  мароз-траскун ці завывае сцюжа, вельмі прыемна пасядзець у цёплай кампаніі за кубкам гарачай гарбаты. Так вырашылі работнікі цэнтральнай раённай і дзіцячай бібліятэк і запрасілі сваіх  сапраўдных сяброў на чарговае пасяджэнне клубаў “У бібліятэку ўсёй сям’ёй” і “Сямейка”. 

У чытальнай зале раённай бібліятэкі ўсіх гасцей чакалі накрытыя прысмакамі сталы, сярод якіх стаяў пузаты гарачы самавар. Была прадстаўлена забаўляльная праграма для дзяцей і дарослых. А пачала яе  “Чайная Баба” (Ірына Пятровіч), якая расказала шмат цікавага  пра гарбату, задавала гасцям пытанні на кемлівасць, гуляла ў гульні і спявала. Асабліва парадаваў прысутных прыход Цыганкі (Таццяна Гняцько) (на здымку), якая вяла варажбу пры  дапамозе розных рэчаў. І напэўна, усе дзяўчаты, якія завіталі ў гэты вечар у бібліятэку, засталіся гэтым задаволены. Вясёлую ноту ў мерапрыемства ўнеслі дыялогі і сцэнкі, якія артыстычна выканалі работнікі бібліятэк Ірына Каляда,  Марыя Душэў-ская, Святлана Кахановіч, Людміла Цітко, Алена Пілат і Святлана Мароз. Вясёлы смех і ажыўленне выклікалі конкурсы, віктарыны  і гульні, якія праводзілі вядучыя Людміла Насевіч і аўтар гэтых радкоў.  У іх актыўна ўдзельнічалі  сем’і Танко, Шакун, Лук’яновіч, Чарнушэвіч і Беркі, Данііл Капачэўскі, Лера Кахановіч, Галя Чарнушэвіч, Маша Була і Маша Кубрак.

Задаволеныя твары гасцей, іх прыемныя словы сталі лепшай падзякай бібліятэкарам, арганізатарам мерапрыемства.

Валянціна КАМІНСКАЯ, намеснік дырэктара Капыльскай ЦБС па рабоце з дзецьмі



1 комментарий по теме “Зімовым вечарам аднойчы…

  1. Что-то мне не нравится словосочетание «завывае сцюжа». Можа «завывае завируха»?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *