С заботой о воспитанниках: в преддверии праздников в детском саду № 3 г. Копыля принимали поздравления и подарки

Праздник

Віншаванне з надыходзячым Новым годам і Калядамі прымалі напярэдадні свят выхаванцы дзіцячага сада № 3 г. Капыля.

IMG_7404

А завіталі да іх з падарункамі дэпутат Капыльскага раённага Савета дэпутатаў па Цімкавіцкай гарадской выбарчай акрузе № 16 дырэктар КУП «Капыльскі рамонтна-будаўнічы ўчастак» Яўген Лепяціла і галоўны бухгалтар гэтай будаўнічай арганізацыі Ала Малаш.

Ад імя калектыву яны павіншавалі дзетак з Новым годам і ўручылі загадчыку дашкольнай установы Алене Бурак два сертыфікаты па 500 рублёў кожны. Па адным з іх адміністрацыі дашкольнай установы можна будзе набыць неабходныя будаўнічыя матэрыялы для рамонту дзіцячага сада альбо  атрымаць паслугі, якія прапануе Капыльскі РБУ. Акрамя таго, выхаванцы адной з груп атрымалі кніжкі-размалёўкі, якія адразу зацікавілі хлопчыкаў і дзяўчынак.

Маргарыта САКОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *