Марафон добра: Копыльская районная организация Белорусского Общества Красного Креста проводит благотворительную акцию

Актуально Грамадскія аб’яднанні Общество

Капыльская раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа ў рамках рэспубліканскай кампаніі «Ёлка жаданняў» праводзіць традыцыйную дабрачынную акцыю «Запалі калядную зорку дабрыні».

d553c3aa43c0e8da91ef85fd2c98c519

— Праходзіць яна з 10 снежня гэтага па 16 студзеня наступнага года, — гаворыць старшыня раённай арганізацыі БТЧК Ніна Жук. — Вядома, што свята — лепшая нагода падарыць часцінку цеплыні таму, каму яна вельмі неабходна. Асабліва ўсе чакаюць падарункаў напярэдадні Новага года і Каляд. Давайце разам створым цудоўны настрой напярэдадні свят для сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, няпоўных, апякунскіх, мнагадзетных сем’яў, адзінока пражываючых грамадзян, людзей старэйшага ўзросту, якія маюць інваліднасць, а таксама пражываюць у сацыяльных установах.

Усе неабыякавыя рыхтуюць навагоднія падарункі, прадуктовыя наборы, збіраюць цацкі, адзенне, абутак, пісьмовыя і спартыўныя прылады. Па традыцыі актыўны ўдзел у акцыі прымуць пярвічныя арганізацыі, валанцёры таварыства. Далучыцца да марафону дабрыні могуць працоўныя калектывы, індывідуальныя прадпрымальнікі, жыхары рэгіёну. Падарункі можна прыносіць у раённую арганізацыю БТЧК па адрасе: г. Капыль, вул. М. Горкага, 31. Дадатковая інфармацыя па тэлефоне (8-033) 632-39-25.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *