Адбыўся раённы агляд гульні, гумару і эстрадных выканаўцаў

Культура

Сапраўднае свята добрага настрою прайшло ў клубных установах раёна з 9 па 11 лютага падчас раённага агляду гульні, гумару і эстрадных выканаўцаў. Пра яго асноўныя мэты і пераможцаў расказвае Любоў ГАЛУБОВІЧ, загадчык аддзела культурна-масавай і метадычнай работы РЦК.

— Асноўная мэта агляду — выяўленне культарганізатараў, гумарыстаў і эстрадных выканаўцаў для ўдзелу ў раённых і абласных фестывалях і святах. Журы адзначыла, што большасць клубных устаноў з вялікай адказнасцю рыхтаваліся да агляду. Бо гумар і гульня — гэта справа вельмі сур’ёзная. Па выніках выступленняў былі вызначаны лепшыя калектывы і выканаўцы ў наступных намінацыях:

— Старыцкі СДК — высокае выканальніцкае майстэрства і сцэнічная культура;

— Семежаўскі Цэнтр культуры і вольнага часу і Сл.-Кучынскі СК — высокі мастацка-эстэтычны ўзровень праграмы;

— Навасёлкаўскі СДК — лепшая тэатралізаваная праграма;

— Скабінскі СДК — прапаганда і зберажэнне творчых традыцый;

— Мікалай Корбут (Грозаўскі СДК) — лепшы аўтар гумарыстычных твораў;

— Валянціна Шыманская (Лоцвінскі СДК) і Аляксандр Кандыбовіч (Сл.-Кучынскі СК) — лепшыя выканаўцы гумарэсак.

Хочацца адзначыць таксама асобных выканаўцаў-гумарыстаў:

А. Ліпніцкую (Руднянскі СДК), С. Цвірку (Лоцвінскі СДК), С. Юшкевіч (Ска-бінскі СДК), С.Цішчанка (Старыцкі СДК), Н. Баран (Бучацінскі СДК), Т. Волкаву, В. Сенюка, Д. Козела (Семежаўскі Цэнтр культуры і вольнага часу), Е. Марук, М. Холад (Цімкавіцкі СДК), Г. Галузу (Праснакоўскі СК), А. Клыгу (Навасёлкаўскі СДК), Д. Сапегу (Лясноўскі СДК).

Заключны канцэрт з лепшых гумарыстычных нумароў, а таксама пры ўдзеле народнага тэатра гульні і гумару «Капыльскія пацехі» адбудзецца 1 красавіка ў раённым Цэнтры культуры. Спадзяёмся, што свята смеху прынясе гледачам па-сапраўднаму вясновы настрой.

Шмат адкрыццяў было і сярод эстрадных выканаўцаў. Добрых салістаў прадставілі Быстрыцкі СДК, Навасёлкаўскі СДК, Праснакоўскі СК, Песачанскі Цэнтр культуры і вольнага часу, Ляшнянскі СДК.

Дарэчы, з лепшымі эстраднымі выканаўцамі можна сустрэцца на канцэрце, прысвечаным Дню абаронцаў Айчыны, 23 лютага, які пройдзе ў раённым Цэнтры культуры.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *