Что интересует дорожников: руководитель депутатского корпуса Копыльщины Ирина Кисляк провела очередную встречу с трудовым коллективом

Зваротная сувязь

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк разам з членамі сваёй інфармацыйна-прапагандысцкай групы правяла сустрэчу з працоўным калектывам філіяла «Мінаблдарбуд» – «ДРБУ № 124».

4ee0c25000b42ff8a0337531475a9f9dКіраўнік дэпутацкага корпуса Капыльшчыны пазнаёміла з вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, расказала аб будаўніцтве жылля і яго даступнасці. Цікавая і карысная інфармацыя прагучала і ад намесніка галоўнага ўрача УАЗ «Капыльская ЦРБ» Марыны Гайдзель, в.а. намесніка старшыні Капыльскага райспажыўтаварыства па кадрах Святланы Душэўскай.

Асаблівая ўвага была звернута на захаванне бяспекі: пажарнай, дарожнай, забарону выхаду на лёд і г.д.

Былі абмеркаваны і ўзнятыя пытанні. У прыватнасці, працаўнікі дарожнай службы цікавіліся перспектывамі развіцця раёна (стварэнне новых прадпрыемстваў), далейшага добраўпарадкавання і абустройства горада, будаўніцтва гіпермаркета ў Капылі.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *