Приближается Вигилия Рождества Христова

Духоўнасць Праздник

24 снежня Вігілія Божага Нараджэння. Самое слова Вігілія паходзіць ад лацінскага Vigilia – чуванне, падрыхтоўка.

IMG_7306

Паводле хрысціянскай традыцыі ў гэты дзень заканчваецца перыяд Адвэнту. Кожная каталіцкая сям’я рыхтуецца да вячэры вігілійнай. Перш за ўсё на стол кладзецца сена, на яго — белы абрус, на які ставяць дванаццаць страў, усе яны посныя, і на стол забаронена ставіць гарэлку. Сена абазначае, што самога Хрыста пасля нараджэння паклалі ў яслі з сенам. Дванаццаць страў — сімвалічная лічба дванаццаці апосталаў. Яшчэ на стол ставяць адну пустую талерку, пры якой ніхто не сядае. Па традыцыі, калі чалавек незапрошаны прыйдзе ў такі дом, то верыцца, што сам Хрыстос прыйшоў. Таму заўсёды павінна быць прыгатавана адно пустое месца.

Усё распачынаецца вечарам, калі на небе паявіцца першая зорка, так як гэта было ў Бэтлееме, калі нарадзіўся Езус Хрыстус. Уся сям’я збіраецца за сталом, бацька запальвае свечку і ставіць яе на стол, затым чытае ўрывак са Святога Пісання (Лк 2, 1-14). Пасля гэтага бярэ асвечаную ў касцёле аплатку і раздае ўсім прысутным, якія пачынаюць дзяліцца і складаць адзін аднаму зычэнні. Затым, калі ўжо ўсе склалі зычэнні, сядаюць за стол і распачынаюць есці, спачатку куццю, затым каштуюць усе дванаццаць страў. Скончыўшы вячэру, сям’я накіроўваецца ў касцёл на ўрачыстую святую Імшу, каб там ра-зам праслаўляць Бога.

А 25 снежня — вялікая Урачыстасць — Божае Нараджэнне. Усе збіраемся ў святыні на дні нараджэння Езуса Хрыста, каб перш за ўсё падзякаваць Богу Айцу за яго любоў да кожнага з нас, за тое, што спаслаў нам Хрыста як Збаўцу. Але таксама прыходзім, каб  падзякаваць Марыі, якая згадзілася на словы архаанёла Габрыеля: «Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова». Усім жадаю добра падрыхтавацца, і асабліва духоўна перажыць сустрэчу з жывым Богам.

Пахвалены Езус Хрыстус! Паважаныя парафіяне і людзі добрай волі.

Ад усяго сэрца жадаю ўсім вам поўнага супакою духоўнай пілігрымкі ў бэтлеемскую пячору і сустрэчы з Нованароджаным, які выклікае захапленне ад сузірання Яго святога аблічча. Няхай дзякуючы таямніцы ўцелаўлення Бога наша Айчына стане Бэтлеемам XXI стагоддзя, каб у ёй кожны дзень праз сваю ласку нараджаўся Езус! Няхай Ён адорыць нас сваім супакоем! Няхай узбагаціць новай на-дзеяй, якая не толькі ў палітычнай ці эканамічнай свабодзе або ў рэформах, але перадусім у Богу! Няхай благаславіць нас і вядзе шляхам Евангелля ў шчаслівую будучыню. Поўных ласкі Пана і Яго супакою свят Божага Нара-джэння і шчаслівага Новага года!

Андрэй КАЛЯДКА,

пробашч (настаяцель) парафіі Святых Пятра і Паўла

РАСКЛАД СВЯТЫХ ІМШАЎ

24 снежня 2018 года — Вігілія Божага Нараджэння, святая Імша ў 20.00, пасля яе адбудзецца ламанне аплатак.

25 снежня 2018 года — Божае Нараджэнне, святая Імша ў 10.00.

27 снежня 2018 года — успамін святога Яна, святая Імша ў 18.00 (адбудзецца асвячэнне віна).

З 28  па 30 снежня 2018 года — святыя Імшы будуць адбывацца а 10.00 гадзіне.

31 снежня 2018 года — святая Імша ў 18.00, падзяка Богу за пражыты год, адарацыя і благаслаўленне.

1 студзеня 2019 года — урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі, святая Імша ў 18.00.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *