На сельских собраниях — о безопасности: в Копыльском районе практикуют действенную форму профилактики правонарушений

Актуально Закон. Безопасность

Правядзенне сельскіх сходаў з’яўляецца адной з форм прафілактыкі правапарушэнняў на тэрыторыі Капыльскага раёна. З гэтай мэтай ва ўсіх сельсаветах адбыліся сходы грамадзян.

■ Віталь Ільючык праводзіць гутарку ў Доктаравіцкім сельвыканкаме
■ Віталь Ільючык праводзіць гутарку ў Доктаравіцкім сельвыканкаме

Адзін з іх — у Доктаравіцкім, у ім прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады, сельгаспрадпрыемства, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі і лясгаса.

Выступаючы на сходзе, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Ільючык пазнаёміў прысутных з аператыўнай абстаноўкай па пажарах на тэрыторыі нашага раёна. Ён параіў мясцовым жыхарам праверыць спраўнасць пячнога абсталявання, паколькі з пачаткам ацяпляльнага сезона колькасць пажараў па прычыне яго няспраўнасці павялічваецца. Прывёў прыклад пажару, які адбыўся напачатку 2018 года, падчас якога загінуў чалавек з-за няправільнай эксплуатацыі пячнога ацяплення. Была звернута ўвага на факты разагрэву паліва, некаторых дэталяў адкрытым полымем механізатарамі сельгаспрадпрыемстваў, што прыводзіць да ня-шчасных выпадкаў. Віталь Валянцінавіч таксама нагадаў пра небяспеку першага зімовага лёду, пра ўведзеную забарону на знаходжанне на воднай паверхні. Даволі карыснай была інфармацыя пра выкарыстанне мабільнага дадатку МНС «Дапамога побач». Акрамя таго прысутныя атрымалі пазнавальную наглядную агітацыю. Завяршаючы сваё выступленне, Віталь Ільючык расказаў пра асноўныя моманты рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год», што зараз праводзіцца на Капыльшчыне.

Старшы інспектар аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі Капыльскага РАУС Віктар Борыс звярнуў увагу на павелічэнне колькасці здарэнняў, звязаных з пагаршэннем умоў надвор’я. Асаблівую трывогу выклікаюць выпадкі з пешаходамі. Віктар Віктаравіч нагадаў пра абавязковае выкарыстанне святлоадбівальных элементаў, асабліва ў стане алкагольнага ап’янення, выкарыстанне аўтамабілістамі з 1 снежня па 1 сакавіка зімовых шын. Яшчэ адно з разгле-джаных пытанняў — ці можна зімой ездзіць на веласіпедзе? Як адзначыў інспектар, гэта магчыма, але катэгарычна забаронена падчас снегападу і галалёдзіцы, а ў цёмны час сутак, акрамя святлоадбівальных элементаў, абавязковае выкарыстанне фар.

Да ўвагі прысутных намеснік дырэктара Капыльскага вопытнага лясгаса Таццяна Канаплянік і галоўны ляснічы Уладзімір Васілько прапанавалі карысную інфармацыю пра забеспячэнне дрывамі.

Вынікі сельскага сходу падвёў старшыня Доктаравіцкага сельвыканкама Міхаіл Валуевіч.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *