Продолжаются встречи руководства Копыльского района с трудовыми коллективами. Ирина Кисляк выехала в ОАО «Душево»

Зваротная сувязь

Прадаўжаюцца сустрэчы кіраўніцтва раёна з працоўнымі калектывамі. Згодна з графікам старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк выехала ў ААТ «Душава».

4ee0c25000b42ff8a0337531475a9f9dІрына Мікалаеўна праінфармавала прысутных наконт таго, як заканчваецца працоўны год, пра выкананне прагнозных паказчыкаў. Дэталёва была закранута вытворчасць у галіне сельскай гаспадаркі.

Заўсёды актуальным застаецца пытанне добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі  (як у населеных пунктах, так і на могілках), таму яму была нададзена значная ўвага. Былі закрануты праблемы выкарыстання пустуючых участкаў, стварэння стыхійных сметнікаў, дарожнага абслугоўвання сельскіх населеных пунктаў, сітуацыі з вадой (у прыватнасці, у в. Душава), забеспячэння энергазберагальнымі ліхтарамі.

У абавязковым парадку адбылося абмеркаванне даволі важных пытанняў — дарожнай і пажарнай бяспекі. Пра іх актуальнасць гаварылі старшы інспектар ДПС АДАІ Капыльскага РАУС Арцём Лазоўскі і старшыня Пацейкаўскага сельвыканкама Сяргей Цвірко.

Сяргей КОЗЕЛ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *