Рейды показали: на Копыльщине «переобулись» многие автомобилисты

Закон. Безопасность Четыре колеса

А вы «пераабулі» аўто? Гэта пытанне найчасцей апошнімі днямі задавалі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі аўтаўладальнікам. Справа ў тым, што з 26 лістапада па 6 снежня на дарогах раёна праходзіла рэспубліканская прафілактычная акцыя «Жыццё даражэй за шыны», накіраваная на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў у зімовых умовах.

■ Віктар Борыс і Дзмітрый Ляўчук
■ Віктар Борыс і Дзмітрый Ляўчук

— З наступленнем зімы становішча з аварыйнасцю ўскладняецца, — адзначае старшы дзяржаўны аўтаінспектар АДАІ Капыльскага РАУС Віктар Борыс. — На аўтамабілях, якія трапляюць у дарожна-транспартныя здарэнні, часцей за ўсё ўстаноўлены шыны для летняй эксплуатацыі. Пры снежным накаце або галалёдзіцы на дарозе яны і становяцца адной з умоў для ДТЗ. Аўтамабіль на шынах з зімовым пратэктарам больш устойлівы, лепш «трымае» дарогу.

Рэйды, праведзеныя супрацоўнікамі ДАІ, паказваюць, што на Капыльшчыне «пераабуліся» многія аўтамабілісты. Напрыклад, Дзмітрый Ляўчук, з якім мы сустрэліся на адной з вуліц горада, абавязкова ў перыяд з 1 снежня па 1 сакавіка выкарыстоўвае зімовыя шыны.

Яшчэ, як падкрэсліў Віктар Борыс, у зімовы перыяд, калі ўмовы надвор’я нестабільныя, здараюцца галалёдзіцы і туманы, вадзіцелям асабліва важна правільна ацэньваць дарожную абстаноўку, выбіраць бяспечную хуткасць руху і праяўляць павышаную ўвагу. ДАІ адзначае небяспечнае становішча з пешаходным траўматызмам. Звязана гэта ў першую чаргу са змяншэннем светлавога дня, раннімі прыцемкамі. Недысцыплінаванасць нярэдка праяўляюць самі пешыя ўдзельнікі дарожнага руху, у тым ліку калі не абазначаюць сябе святлоадбівальнымі элементамі.

Сяргей КОЗЕЛ



1 комментарий по теме “Рейды показали: на Копыльщине «переобулись» многие автомобилисты

  1. Это хорошо что наши правохранитили так заботятся о нашей безопасности, но не они одни должны только об этом думать, а в первую очередь водители должны выступать инициаторами мероприятий направленых на собственную безопасность

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *